Морыц Енц
| Морыц Енц | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 красавіка 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 1,9 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вольфсбург | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2021 | Лязана | 32 (1) |
| 2021—2023 | Ляр’ен | 17 (1) |
| 2022—2023 | → Сэлтык | 11 (2) |
| 2023 | → Шальке-04 | 11 (0) |
| 2023— | Вольфсбург | 30 (0) |
| 2024—2025 | → Майнц | 19 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Морыц Енц (па-нямецку: Moritz Jenz; нар. 30 красавіка 1999 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «Вольфсбург».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гадаваўся ў бэрлінскім клюбе «Барусія Тэніс» пакуль ня зьехаў у акадэмію ангельскага «Фулгэма». За лёнданскі клюб, аднак, ніколі не згуляў, дэбютаваўшы ў прафэсійным футболе ў кашулі швайцарскага клюбу «Лязана» ў верасьні 2020 году. Ужо праз год склаў працоўную ўгоду з францускім «Ляр’енам»[2]. Улетку 2022 году выправіўся ў арэнду ў шатляндзкі «Сэлтык», зь якім дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 6 верасьня 2022 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу»[3]. Не зважаючы на жаданьне самага футбаліста, узімку 2023 году быў адкліканы з арэнды, пасьля чаго далучыўся да «Шальке-04»[4]. Абаронца ня здолеў дапамагчы клюбу ў барацьбе за захаваньне месца ў Бундэсьлігі. 16 чэрвеня 2023 году прыяднаўся да «Вольфсбургу», склаўшы чатырохгадовы кантракт[5]. 28 жніўня 2024 году выправіўся ў арэнду ў клюб «Майнц».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в https://www.sfl.ch/superleague/klubs/fc-lausanne-sport/player/moritz-jenz/season/202021/
- ^ «Moritz Jenz s’engage avec les Merlus». FC Lorient.
- ^ «Celtic-Real Madrid». UEFA.
- ^ «Defender Moritz Jenz joins FC Schalke 04». FC Schalke04.
- ^ «VfL sign Moritz Jenz». VfL Wolfsburg.