Лі Джэ-Сон
| Лі Джэ-Сон | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 жніўня 1992[1] (33 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Майнц | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2018 | Чонбук Хёндэ Мотарз[d] | 137 (26) |
| 2018—2021 | Гольштайн | 93 (19) |
| 2021— | Майнц | 131 (25) |
| Зборныя | ||
| 2012—2014 | Рэспубліка Карэя (да 23)[d] | 14 (1) |
| 2015— | Рэспубліка Карэя | 101 (15) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лі Джэ-Сон (па-карэйску: 이재성; нар. 10 жніўня 1992 году) — паўднёвакарэйскі футбаліст, атакуючы паўабаронца нямецкага клюбу «Майнц» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю прафэсійную кар’еру гулец пачаў у клюбе «Чонбук Хёндэ Мотарз» у 2014 годзе. Дэбютаваў за клюб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць японскага клюбу «Якагама Марынас» 26 лютага таго ж году[2]. Тагачасны трэнэр клюбу высока ацаніў здольнасьці гульца, які добра працаваў як у абароне, гэтак і ў нападзе[3]. У 2016 годзе правёў свой найлепшы сэзон і дапамог клюбу здабыць перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У айчынным першынстве стаў самым каштоўных гульцом К-лігі 2017 году.
У ліпені 2018 году Лі далучыўся да нямецкага «Гайльштайну», склаўшы дамову на тры гады[4]. Як паведамлялася, карэец каштаваў нямецкаму клюбу Бундэсьлігі 2 каля 1,5 млн эўра[5]. Дэбют прыпаў на 4 жніўня на матч супраць «Гамбургу», дзе футбаліст быў абраны футбалістам матчу за кошт двух асыстэнцкіх балаў[6]. У ліпені 2021 году паўабаронец далучыўся да складу «Майнцу», склаўшы трохгадовую ўгоду да 30 чэрвеня 2024 году[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Чонбук Хёндэ Мотарз»:
- Чэмпіён Рэспублікі Карэя: 2014, 2015, 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jae-seong Lee // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Jeonbuk Hyundai Motors v Yokohama F. Marinos». AFC.
- ^ «최강희 감독은 1년 전 이틀 만에 이재성을 알았다». News1.
- ^ Geidel, Andreas (27.07.2018). «Transfer-Hammer: Jea-Song Lee und Jonas Meffert zu Holstein Kiel». Sportbuzzer.
- ^ «Holstein Kiel verpflichtet Jae-Song Lee». Frankfurter Rundschau.
- ^ «2. Bundesliga Elf des Tages — 2018/19 — 1. Spieltag». Kicker.
- ^ «05er Verpflichten Jae-sung Lee». Mainz 05
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball