Кітурыкі
Кітурыкі | |
польск. Kituryki | |
Былая назва: | Кетурыкі |
Мясцовая назва: | Кітурыкі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 20 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′34.000″ пн. ш. 23°52′16.000″ у. д. / 53.02611111° пн. ш. 23.87111111° у. д.Каардынаты: 53°1′34.000″ пн. ш. 23°52′16.000″ у. д. / 53.02611111° пн. ш. 23.87111111° у. д. |
Кітурыкі |
Кіту́рыкі (па-польску: Kituryki, на мясцовай беларускай гаворцы: Кіту́рыкі[2]) — вёска (солтыства Ялаўка) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска была заснаваная на пачатку 16 ст. літоўскімі баярамі, яшчэ да фармальнага заснаваньня ялаўскага стараства, пагэтаму і пазьнейшы час не падлягала пад уладалнікаў фальваркаў у мястэчку. Таму і не захаваліся дакуманты адносна гісторыі вёскі. Вядома, што ў 1895 г. пажывала тут 5 сем’яў: Антона Гарбачэўскага, Язэпа Ігнатовіча, Яна Радзееўскага, Віктара Рудзееўскага і Юльяна Трафоўскага[4]. У міжваенны пэрыяд Кітурыкі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (54 каталікоў, 7 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1946 г. у Кітурыках пражывала 103 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кітурыкі ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 85
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
|