Перайсьці да зьместу

Вэрдэр Брэмэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрдэр
Поўная назва Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V.
Заснаваны 4 лютага 1899
Горад Брэмэн, Нямеччына
Стадыён Вэзэрштадыён
Умяшчальнасьць: 42 500
Кіраўнік Губертус Гес-Груневальд[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
werder.de (ням.)​ (анг.)

«Вэрдэр» (па-нямецку: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клюб з гораду Брэмэну. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1965, 1988, 1993, 2004), шасьціразовы пераможца Кубка Нямеччыны (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЭФА (2009).

Клюб быў заснаваны 4 лютага 1899 году як «Fußballverein Werder»[1] групай з шаснаццаці прафэсійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартовага абсталяваньня[2]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вэрдэр» налічвае 39 100 чальцоў[3].

Пасьля шматлікіх рэгіянальных посьпехаў і заваёваў кубка, ягоны першы нацыянальны посьпех прыйшоў зь перамогай у Кубку Нямеччыны ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсьліга, Брэмен стаў чэмпіёнам ейнага другога сэзону ў 1965 годзе.

Клюб пакінуў Бундэсьлігу ў 1980 годзе на адзін сэзон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званьне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Нямеччыны «Вэрдэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным эўрапейскім Кубку кубкаў Брэмэн таксама быў пасьпяховы й перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вэрдэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Нямеччыны быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхэн», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнэра Томаса Шаафа. Брэмэн перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клюб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

У 2004 годзе, празь пяць гадоў пасьля прыходу Томаса Шаафа, Вэрдэр заваяваў свой 4-ы тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 пунктаў наперад і мела дзьве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вэрдэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Крыху пазьней клюб перамог каманду з Другой Бундэсьлігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Нямеччыны. Гэта быў 5-ы кубак у гісторыі клюбу. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Нямеччыне).

У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЭФА, але прайграла ў авэртайме данецкаму «Шахтару» зь лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Нямеччыне ў левэркузэнскага «Баеру» зь лікам 1:0, заваяваўшы 6-ы кубак у сваёй гісторыі.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Міхаэль Цэтэрэр 1995
2 Сьцяг Бэльгіі ПА Аліўе Дэман 2000
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Антоні Юнг 1991
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Нікляс Штарк 1995
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Амас Піпэр 1998
6 Сьцяг Даніі ПА Енс Стаге 1996
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Марвін Дукш 1994
8 Сьцяг Нямеччыны Аб Мітчэль Вайзэр 1994
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Леанарда Бітэнкурт 1993
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Юстын Нэйнмаг 2000
13 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілаш Вэлькавіч 1995
14 Сьцяг Бэльгіі ПА Сэнэ Лінэн 1999
15 Сьцяг Шатляндыі Нап Олівэр Бэрк 1997
17 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Груль 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Гвінэі ПА Набі Кейта 1995
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Дэрык Кён (ар. Галатасарай) 1999
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Рамана Шмід 2000
21 Сьцяг Нарвэгіі ПА Ісак Гансэн-Аарэн 2004
22 Сьцяг Аргентыны Аб Хуліян Малятыні 2001
25 Сьцяг Нямеччыны Бр Маркус Кольке 1990
27 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Агу 1999
28 Сьцяг Францыі ПА Скелі Альвэро 2002
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Міё Бакгаўс 2004
32 Сьцяг Аўстрыі Аб Марка Фрыдль (капітан) 1998
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Абдэнэгу Нанкішы 2002
35 Сьцяг Нямеччыны ПА Леон Опіц 2005
42 Сьцяг Нямеччыны Нап Кеке Топ 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]