Перайсьці да зьместу

Марвін Дукш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марвін Дукш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сакавіка 1994(1994-03-07)[1][2] (31 год)
Рост 188 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бірмінггэм Сіці
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016 Барусія Дортмунд II 84 (36)
2013—2015 Барусія Дортмунд 6 (0)
2014—2015 Падэрборн-07 9 (1)
2016—2018 Санкт-Паўлі 10 (1)
2017—2018 Гольштайн 49 (23)
2018—2019 Фартуна Дусэльдорф 16 (1)
2019—2021 Гановэр-96 66 (32)
2021—2025 Вэрдэр 128 (52)
2025—4 Бірмінггэм Сіці 8 (2)
Зборныя
2023—4 Нямеччына 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Марвін Дукш (па-нямецку: Marvin Ducksch; нар. 7 сакавіка 1994 году, Дортмунд, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Бірмінггэм Сіці» на пазыцыі нападніка.

Выхаванец клюбу «Барусія Дортмунд». Гуляў за другую каманду дортмундцаў «Барусія Дортмунд II», за якую правёў 47 матчаў і забіў 19 галоў. У сэзоне 2012—2013 неаднаразова вызываўся ў галоўную каманду, але не дэбютаваў. 3 жніўня 2013 году дэбютаваў за «Барусію» ў матчы Кубку Нямеччыны супраць каманды «Вільгельмсгафэн». 18 жніўня 2013 году дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы з «Айнтрахтам» з Браўншвайгу. Ад 2014 да 2015 году знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Падэрборн-07».

Марвін гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. Асабліва пасьпяхова прадстаўляў зборную Нямеччыны (да 17). У 2012 годзе прадстаўляў юнацкую (да 18 гадоў) зборную Нямеччыны.

  1. Marvin Ducksch // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Marvin Ducksch // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]