Перайсьці да зьместу

Нікляс Штарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікляс Штарк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 красавіка 1995(1995-04-14)[1][2] (31 год)
Рост 189 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вэрдэр
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2015 Нюрнбэрг 54 (3)
2014 Нюрнбэрг II[d] 3 (0)
2015—2022 Гэрта 176 (7)
2022—4 Вэрдэр 75 (2)
Зборныя
2014—2017 Нямеччына (да 21)[d] 18 (2)
2015—2016 Нямеччына (да 20)[d] 7 (3)
2019—2020 Нямеччына 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 лістапада 2025.

Ні́кляс Штарк (па-нямецку: Niklas Stark; нар. 14 красавіка 1995 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца і паўабаронца абарончага пляну клюбу «Вэрдэр» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Старк дэбютаваў у Бундэсьлізе 27 красавіка 2013 году ў матчы «Нюрнбэрга» супраць «Гофэнгайма», які ягоная каманда прагуляла зь лікам 2:1[3]. У сваім пачатковым сэзоне згуляў у кашулі каманды толькі два матчы. Акрамя таго Штарк абараняў колеры другой каманды клюбу. Ужо з сэзону 2013—2014 гадоў абаронца ўжо атрымаў больш гульнявога часу. 24 жніўня 2015 году гулец склаў чатырохгадовую працоўную дамову з «Гэртай»[4], у складзе якой дэбютаваў 12 верасьня ў матчы супраць «Штутгарта», замяніўшы на 73-й хвіліне матчу Салямона Калю. Абаронца хутка стаў гульцом пачатковага складу, аде з кастрычніка 2015 году па люты 2016 году прапусьціў праз пашкоджаньне[5]. Менавіта ў «Гэрце» пачаў часам выкарыстоўвацца трэнэрам на пазыцыі паўабаронца абарончага пляну[6]. 28 траўня 2022 году было аб’яўлена, што Штарк у хуткім часе далучыцца да брэмэнскага «Вэрдэра»[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]