Марка Фрыдль
| Марка Фрыдль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 1998[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 1,87 м | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вэрдэр | |
| Нумар | 32 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2017 | Баварыя II[d] | 14 (1) |
| 2017—2019 | Баварыя | 1 (0) |
| 2018—2019 | → Вэрдэр | 16 (0) |
| 2018—2019 | → Вэрдэр II[d] | 1 (0) |
| 2019— | Вэрдэр | 178 (7) |
| Зборныя | ||
| 2017—2020 | Аўстрыя (да 21)[d] | 24 (3) |
| 2020— | Аўстрыя | 8 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ма́рка Фрыдль (па-нямецку: Marco Friedl; нар. 16 сакавіка 1998 году) — аўстрыйскі футбаліст, левы і цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Вэрдэр» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фрыдль пачаў займацца футболам у роднай Аўстрыі, але ў 2008 годзе пераехаў у Мюнхэн, каб далучыцца да акадэміі «Баварыі». Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у другой камандзе «Баварыі» ў рэгіянальнай лізе. 14 сакавіка 2017 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам[3]. Да першай каманды быў падцягнуты да сэзону 2017—2018 гадоў. Спачатку згуляў 22 лістапада 2017 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Андэрлехту», а праз тры дні зьявіўся на пляцоўцы на матчы Бундэсьлігі супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі», у якой баварцы зьведалі паразу зь лікам 1:2.
25 студзеня 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Вэрдэру» з варыянтам выкупу футбаліста[4][5][6]. Гэтак і здарылася ў траўні 2019 году, калі «Вэрдэр» выдаткаваў крыху болей за 3 мільёны эўра[7]. Свой першы мяч у кашулі брэмэнцаў забіў у верасьні 2019 году, пацэліўшы мяч у браму дортмундзкай «Барусіі»[8][9]. У ліпені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ worldfootball.net (мн.)
- ↑ Marco Friedl // FBref (анг.)
- ↑ «Pro terms for Marco Friedl». FC Bayern München.
- ↑ «Friedl wechselt auf Leihbasis nach Bremen». FC Bayern München.
- ↑ «Marco Friedl joins Werder on loan». SV Werder Bremen.
- ↑ [http://www.kicker.de/news/fussball/bundesliga/vereine/715836/artikel_kohfeldt_wir-muessen-jetzt-zupacken.html «Kohfeldt: „Wir müssen jetzt zupacken“». Kicker.
- ↑ Bürger, Malte (3.06.2019). «Friedl-Wechsel endgültig perfekt». Weser Kurier.
- ↑ Pearson, Matt (28.09.2019). «Bundesliga: Borussia Dortmund squander lead to spirited Bremen». Deutsche Welle.
- ↑ «Borussia Dortmund 2-2 Werder Bremen: Hosts miss chance to move second in Bundesliga». BBC Sport.
- ↑ «Verlängerung fix: Marco Friedl sieht Zukunft beim SV Werder». Kicker.