Перайсьці да зьместу

Мітчэль Вайзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мітчэль Вайзэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1994(1994-04-21)[1][2] (32 гады)
Рост 176 см
Вага 67 кг
Пазыцыя паўабаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вэрдэр
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012 Кёльн 1 (0)
2011—2012 Кёльн II[d] 2 (0)
2012—2014 Баварыя II[d] 35 (3)
2012—2015 Баварыя 16 (1)
2013 Кайзэрсьляўтэрн 13 (2)
2015—2018 Гэрта 70 (5)
2018—2022 Баер Левэркузэн 53 (3)
2021—2022 Вэрдэр 24 (2)
2022—4 Вэрдэр 91 (9)
Зборныя
2013 Нямеччына (да 20)[d] 5 (0)
2015—2017 Нямеччына (да 21)[d] 12 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 траўня 2025.

Мі́тчэль Ва́йзэр (па-нямецку: Mitchell Weiser; нар. 21 красавіка 1994 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца і правы флянгавы гулец клюбу «Вэрдэр».

Выхаванец моладзевай акадэміі «Кёльну». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 25 лютага 2012 году ў матчы «Кёльну» супраць «Баеру»[3]. Гэты матч стаўся адзіным у складзе гадоўнай каманды клюбу, бо ўжо ўлетку гулец далучыўся да «Баварыі»[4]. Пэўны час футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе Бундэсьлігі 2 «Кайзэрсьляўтэрн», а па вяртаньні згуляў за «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў, замяніўшы ў матчы супраць чэскай «Вікторыі» Марыё Гёцэ на 87-й хвіліне матчу. 5 красавіка 2014 году ўпершыню за мюнхэнскі клюб адгуляў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, але каманда, якая ўжо гарантавала чэмпіёнскі тытул, прагуляла «Аўгусбургу» зь лікам 1:0[5]. Пасьля Вайзэр абараняў колеры сталічнай «Гэрты», а ў наступным далучыўся да «Баеру», дзе, акрамя першага сэзону, часьцей прапускаў гульні, чым гуляў. Улетку 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Вэрдэру», які той сэзон спаборнічаў у Бундэсьлізе 2[6]. Праз год клюбы ўмовіліся на сталае прыяднаньне гульца да брэмэнскай каманды.

«Баварыя»:

  1. Mitchell Weiser // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Mitchell Weiser // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Mitchell Weiser: 10 things on Hertha Berlin’s Germany Under-21 hero»(недаступная спасылка). Bundesliga.
  4. «Vollzug: Weiser landet bei den Bayern». Kicker.
  5. «Bayern focus shifts quickly to United». Bundesliga.
  6. «Werder Bremen leiht Mitchell Weiser von Bayer Leverkusen aus». Kicker.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]