Перайсьці да зьместу

Варкута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варкута
лац. Varkuta
рас. Воркута
Варкута
Герб Варкуты Сьцяг Варкуты
Дата заснаваньня: 1932
Былая назва: Руднік
Мясцовая назва: ненецкая Варкута; комі Вöркута
Краіна: Расея
Плошча:
  • 29,8 км²
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 82151
Паштовы індэкс: 169900
Геаграфічныя каардынаты: 67°30′0″ пн. ш. 64°2′0″ у. д. / 67.5° пн. ш. 64.03333° у. д. / 67.5; 64.03333Каардынаты: 67°30′0″ пн. ш. 64°2′0″ у. д. / 67.5° пн. ш. 64.03333° у. д. / 67.5; 64.03333
Варкута на мапе Расеі
Варкута
Варкута
Варкута
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.воркута.рф

Варкута́ (комі: Вöркута; па-ненецку: Варкута, Varkuta; па-расейску: Воркута) — горад у мескай акрузе Варкута рэспублікі Комі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны за Паўночным палярным кругам на берагох ракі Варкута. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтральнай Расеяй, адсутнічаюць. Паўночнай чыгункай Варкута зьвязаная з астатнімі гарадамі рэспублікі.

Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 904 км.

Працоўны пасёлак Ру́днік на месцы Варкуты быў заснаваны ў пачатку 1930-х гадоў геаляґічнай экспэдыцыяй. Пасёлак знаходзіўся ў Вяліказямельскай тундры ў раёне выведаных запасаў вуглю. У 1943 годзе пасёлак атрымаў статус гораду, а напрыканцы 1970-х колькасьць жыхароў пераўзышла 100 000 чалавек.

Пасьля распаду СССР назіраецца вялікае зьмяншэньне колькасьці жыхароў гораду, што зьвязана з агульным заняпадам вугальнае прамысловасьці, якая зьяўляецца местаўтваральнай галінай прамысловасьці Варкуты. Шырока вядомы пікет варкуцінскіх шахтараў, якія прыязджалі мітынґаваць у Маскву.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад знаходзіцца на берагох ракі Варкута. Варкута знаходзіцца на 150 км на поўнач ад Паўночнага палярнага кругу. Да сталіцы рэспублікі — 904 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).

Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня дасягае амаль -20 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 13,1 °C. Працягласьць зімы складае прыкладна 8 месяцаў, замаразкі магчымыя нават улетку. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -5,3 °C.

Рэпрэсійныя ворганы ў Варкуце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод жыхароў колішняга Савецкага Саюзу Варкута вядомая як сынонім месца ляґернага пакараньня, у якіх дасылалі асоб, што зазналі на сабе наступствы сталінскіх рэпрэсіяў.

З 1930-ых па 1950-ыя гады ў Варкуце дзейнічаў Ухтпечляг (пасьля 1938 — Варкутляг), які зьяўляўся найбуйнешай часткай сыстэмы ГУЛАГ. У пэрыяд свайго росквіту у Варкутлягу знаходзілася прыкладна 73 000 чалавек[2].

Пасьля ліквідацыі ГУЛАГу Варкута заставалася месцам канцэнтрацыі выпраўленчых установаў да 1980-ых гадоў.

Расейская назва Воркута паходзіць зь ненецкае мовы (па-ненецку: Варкута, Varkuta; варк, vark - мядзьведзь) і перакладаецца прыкладна як «Мядзьведжае месца», або «Месца, якое збыткуе медзьвядзямі».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]