Сысальскі раён
| Сысальскі раён | |
| рас. Сысольский район, комі-зыр. Сыктыв район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Візінга |
| Улучае | 11 сельскіх паселішчаў[1] |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Глава адміністрацыі | Уладзімер Мальцаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва (2010) | 15 461 чал |
| Шчыльнасьць | 2,6 чал./км² |
| Плошча | 6250 км² |
| Месцазнаходжаньне Сысальскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +0 |
| Тэлефонны код | 82131 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сы́сальскі раён (па-расейску: Сысольский район, комі-зыр. Сыктыв район) — муніцыпальнае ўтварэньне ў рэспубліцы Комі. Адміністратыўны цэнтар — сяло Візінга.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі Комі. На паўночным захадзе мяжуе з Архангельскай вобласьцю. Праз тэрыторыю раёну праходзіць фэдэральная аўтадарога Р176 «Вятка», участак Кіраў — Сыктыўкар. Адлегласьць ад райцэнтру да Сыктыўкару — 88 км. Рэльеф уяўляе сабою палогахалмістую раўніну, максымальнай вышынёю 217 мэтраў. Галоўныя рэкі раёну — Сысала, Вялікая і Малая Візінга.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Керамзытавыя гліны, гаручыя лупнякі. Асноўнае багацьце раёну — лес і ворныя ўгодзьдзі.
Расьлінны і жывёльны сьвет
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лясы прадстаўлены елкай, хвояй, бярозай, сустракаецца піхта. Іх насяляюць жывёлы, характэрныя для лясоў эўрапейскае Поўначы. Вадаёмы багатыя рыбай.
Музэі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адкрыты краязнаўчы музэй у сяле Куратава, радзіме першага комі паэта І. А. Куратава, штогод праводзіцца Куратаўскае сьвята паэзіі, у якім удзельнічаюць мясцовыя жыхары і госьці зь іншых раёнаў рэспублікі і гарадоў краіны.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва — 16 050 чалавек (на 1 студзеня 2009 году).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Сысальскага раёну (рас.)
- Навіны адукацыі і культуры на афіцыйным сайце Візінскае сярэдняе школы (рас.)
- Тапаграфічныя мапы: Комі і Візінга, Вотча, возера Вад (рас.)