Ухта (гарадзкая акруга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ухцінская гарадзкая акруга
рас. Городской округ Ухта, комі-зыр. Уква каркытш
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус гарадзкая акруга
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Ухта
Дата ўтварэньня 2006
Кіраўнік адміністрацыі Алег Казарцаў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 127 100 чал.[1]
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 30 100 км²
Месцазнаходжаньне Ухцінскай гарадзкой акругі
Ухцінская гарадзкая акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 8216
Паштовыя індэксы 169300
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Меская акруга Ўхта́ (па-расейску: Городской округ Ухта, комі-зыр. Ухта каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акруга знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім, Саснагорскім, Вусьць-Куломскім, Корткераскім і Княжпагосцкім раёнамі рэспублікі. Плошча акругі складае 30 100 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Іжма, Сед’ю, Ухта, Аюва, Тобысь.

У склад акругі ўваходзяць горад Ухта, пгт Баравой, Водны, Шудаяг, Ярага, Дальні, сёлы Вясёлы Кут, Гэрд’ёль, Ізьюр, Кедвавом, Кэмдзін, Ніжні Даманік, Первамайскі, Сед’ю, Тобысь, вёскі Гажаяг, Ізваіль, Лайкава, Парамес. Існуе тры сельскія паселішчы: Ізваільскае, Кедвавомскае, Сед’юскае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — у Іжма-Пячорскі і Вусьць-Куломскі паветы Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У 1929 годзе тэрыторыя акругі апынулася ў Іжэмскім раёне, а праз 10 гадоў з раёну быў выдзелены асобны Ўхцінскі раён.

Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва акругі складае 127 100 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы (75%) і комі (9%), доля беларусаў у акрузе складае 2%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз акругу праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая злучае Ўхту з навакольнымі пасёлкамі і некаторымі раённымі цэнтрамі Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Ухту з навакольнымі паселішчамі. Маецца аэрапорт мясцовага значэньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]