Саснагорск (муніцыпальны раён)
| Саснагорскі раён | |
| рас. Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Саснагорск |
| Улучае | 7 сельскіх[1] і 3 мескіх паселішчы |
| Дата ўтварэньня | 1979 |
| Глава адміністрацыі | Дзьмітры Кір'якоў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 49 790 чал. |
| Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 16 500 км² |
| Месцазнаходжаньне Саснагорскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82149 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Саснагорскі раён (па-расейску: Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Комі. Мяжуе з Пячорскім, Іжэмскім, Вуктыльскім, Траецка-Пячорскім, Вусьць-Куломскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 16 500 км². Раён знаходзіцца ў басэйне ракі Іжмы, на тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Іжма, Аюва, Сэбысь і Лем'ю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя паселішчы ў раёне Саснагорску заснаваны на мяжы 18 і 19 стагодзьдзяў. Разьвіцьцё раёну пачалося ў 1930 гадох, калі ў гэтай мясцовасьці распачалася індустрыялізацыя.
Раён утвораны 29 лістапада 1979 году шляхам вылучэньня тэрыторыі ўсходняе часткі Ўхцінскага мескага савету.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 49 790, большасьць зь якіх складаюць расейцы (прыкладна 75%). Доля тытульнае нацыі рэспублікі — комі — складае 10%. У раёне ў заўважнай колькасьці прысутнічаюць і беларусы, доля якіх складае 2%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад раёну ўваходзяць 7 сельскіх і 3 гарадзкіх паселішчаў.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Верхнеіжэмскае с/п | п. Верхнеіжэмскі |
| Войваскае м/п | пгт Войваж |
| Вусьць-Ухцінскае с/п | с. Вусьць-Вухта |
| Віскае с/п | п. Віс |
| Іраёльскае с/п | п. Іраёль |
| Керкінскае с/п | п. Керкі |
| Малаперскае с/п | п. Малая Пера |
| Ніжнеодзескае м/п | пгт Ніжні Одзес |
| Палянскае с/п | п. Паляна |
| Саснагорскае м/п | г. Саснагорск |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якія зьвязваюць Саснагорск паселішчамі Малая Пера, Іраёль, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі Комі. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.
Аўтамабільнымі дарогамі мясцовага ўзроўню Саснагорск зьвязаны з паселішчамі раёну, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.