Емва
| Емва рас. Емва | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Рэспубліка Комі | ||
| Раён | Княжпагосцкі | ||
| Дата заснаваньня | 1930 | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 62°36′ пн. ш. 50°52′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Афіцыйная мова | комі і расейская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 82139 | ||
| Паштовы індэкс | 169200–169203 | ||
| Нумарны знак | 11, 111 | ||
| Емва на мапе Расеі Емва | |||
Е́мва (рас. Емва, комі-зыр. Емва) — мястэчка ў Княжпагосцкім раёне рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам мескага паселішча Емва, разам зь якім уваходзіць у склад Княжпагосцкага раёну Комі. Разьмешчаны на рацэ Вым, адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 122 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова вядомы як Княжпагост (рас. Княжпогост, комі-зыр. Княжпогост). З 1941 году — пасёлак мескага тыпу пад назвай Жалезнадарожны. З 1985 году пасёлак пераўтвораны ў горад з назвай Емва. У савецкія часы мястэчка было зьвязана з сыстэмай ГУЛАГ, у сувязі з чым часта ўзгадваецца ў творы А. Салжаніцына «Архіпэляґ ГУЛАГ».
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Саснагорск — Мікунь — Котлас, маецца адпаведная чыгуначная станцыя. Дарожнай сыстэмай горад зьвязаны з Сыктыўкарам, Мікуньню і Ўхтой.
Горад падзяляецца на пяць мікрараёнаў: Ачым, Новы, Паўночны, 20-ы і 21-ы.
Прадпрыемства практычна памерла — Княжпагосцкі мэханічны завод і завод драўляна-кудзелістых плітаў закрытыя і знаходзяцца ў стадыі поўнага запушчэньня. Насельніцтва горада занятае ў дробных непрамысловых сфэрах: рыначны гандаль, прыватныя перавозкі, ахова выпраўленчых установаў, бюджэтныя сфэры.
Адкрываецца малочны завод.
Насельніцтва — прыкладна 14 500 чалавек, насельніцтва мескага паселішча — 23 400 чалавек.