Усінск
| Усінск | |||
| Населены пункт | |||
Усінск з вышыні птушынага палёту | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Рэспубліка Комі | ||
| Дата заснаваньня | 1966 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 67 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 65°59′ пн. ш. 57°32′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 42 300 чал. (2010)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +7 82144 | ||
| Паштовыя індэксы | 169710, 169711 і 169712 | ||
| Нумарны знак | 11, 111 | ||
| Сайт | администрация-усинск.рф (рас.) | ||
| Усінск на мапе Расеі Усінск | |||
Усі́нск (па-расейску: Усинск, комі-зыр. Ускар) — горад у мескай акрузе Ўсінск рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны на правым беразе ракі Ўса. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 757 км. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтрам Расеі, адсутнічаюць. Будуецца аўтадарога да сяла Вусьць-Уса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў 1966 годзе як прамысловы пасёлак. У 1970 годзе месца будаўніцтва пасёлку перанесьлі на іншую пляцоўку, бо ранейшай пагражала падтапленьне ракой Усой. У 1970-х гадох працягвалася актыўнае забудова пасёлку.
Статус гораду пасёлак атрымаў у 1984 годзе.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад знаходзіцца на правым беразе ракі Ўса. На 61 кілямэтар на поўнач праходзіць Паўночны палярны круг. Да сталіцы рэспублікі гораду Сыктыўкар — 757 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).
Асноўнай галінай мясцовае прамысловасьці зьяўляецца нафтаздабыча — здабычу вядуць кампаніі «Лукойл» і «Роснефть». На тэрыторыі мескае акругі знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Енисей». У горадзе існуюць камбінат хлебабулачных вырабаў і прадпрыемства безалькаґольных напояў «Литосфера».
Забудова гораду ўяўляе сабой у асноўным пяці- й дзевяціпаверхавікі. Сярод адукацыйных установаў ва Ўсінску ёсьць 6 агульнанавучальных установаў, 11 дзіцячых садкоў, дзіцячы дом, філія Ўхцінскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і політэхнічны тэхнікум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Усінск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў