Корткераскі раён
| Корткераскі раён | |
| рас. Корткеросский район, комі-зыр. Кöрткерöс район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Корткерас |
| Улучае | 18 сельскіх паселішчаў[1] |
| Дата ўтварэньня | 14 ліпеня 1939 |
| Кіраўнік адміністрацыі | Мікалай Даламіна |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва (2010) | 22 289 чал |
| Нацыянальны склад | комі-зыране (больш за 75%), расейцы |
| Канфэсійны склад | стараверы, праваслаўныя |
| Плошча | 19 760 км² |
| Месцазнаходжаньне Корткераскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+3 |
| Тэлефонны код | 82136 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Корткераскі раён (па-расейску: Корткеросский район, комі-зыр.: Кöрткерöс район) — муніцыпальнае ўтварэньне ў Рэспубліцы Комі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Корткерас.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 19,7 тыс. км² (каля 5 % тэрыторыі Рэспублікі Комі). На поўдні Корткераскі раён мяжуе зь Пермскім краем, на поўначы — з Княжпагосцкім раёнам, заходняя мяжа — прыгарады г. Сыктыўкару, усходняя — Вусьць-Куломскі раён.
Асноўная рака — Вычагда. Рэкі належаць да басэйну р. Вычагды: Вішэра, Локчым, Ніўшэра і інш.
Рэльеф уяўляе сабою слабахалмістую нізіну, расьсечаную густой рачной сеткай. Карысныя выкапні: гаручыя лупнякі, пяшчана-жвірныя сумесі, гліна, руда жалеза. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –17 °C, ліпеня +16 °C, сярэднегадовая колькасьць ападкаў 550 мм.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 14 ліпеня 1939 году.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае на 1 студзеня 2005 году — 23,2 тыс. чал. Пераважаюць комі — больш за 75 адсоткаў. Пражываюць расейцы, украінцы, беларусы, немцы і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт адміністрацыі Карткераскага раёну
- Сайт Карткераскага раёну(недаступная спасылка)