Саснагорск
| Саснагорск | |||||
| Населены пункт | |||||
Чыгуначная станцыя ў Саснагорску | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Рэспубліка Комі | ||||
| Муніцыпальны раён | Саснагорск | ||||
| Дата заснаваньня | 1939 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 63°35′ пн. ш. 53°56′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 27 899 чал. (2010)[1] | ||||
| Этнічны склад насельніцтва | расейцы, комі-зыране | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 82149 | ||||
| Паштовы індэкс | 169500–169502 | ||||
| Нумарны знак | 11, 111 | ||||
| Сайт | sosnogorsk.org | ||||
| Саснагорск на мапе Расеі Саснагорск | |||||
Саснагорск (па-расейску: Сосногорск, комі-зыр. Сöснагорт) — горад у Саснагорскім раёне Рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну.
Разьмешчаны на левым беразе ракі Іжма. За 15 км на захад — горад Ухта. Знаходзіцца за 345 км ад сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару.
Аўтадарогамі зьвязаны з Вуктылам, Траецка-Пячорскам, Ухтой і празь яе з Сыктыўкарам. Праз горад праходзяць лініі Паўночнае чыгункі Расеі. Чыгункай зьвязаны з Ухтой, Варкутой і Мікуньню. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя гораду пачынаецца з 1937 году, калі быў прыняты плян будаўніцтва паўночных чыгунак на тэрыторыі Комі АССР. У 1939 годзе будуецца чыгуначная станцыя Іжма і адпаведны працоўны пасёлак. З 1945 году будуецца пасёлак газавікоў Сасноўка.
У 1955 годзе кіраўніцтва СССР прымае рашэньне аб аб’яднаньні гэтых пасёлкаў у горад Іжма, які праз два гады атрымаў назву Саснагорск.
З 1979 году горад мае ўласны раён. Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі зьяўляецца манапольным на ўсёй тэрыторыі рэспублікі Комі.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Іжма (басэйн Пячоры). Да сталіцы рэспублікі — 345 км.
Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае прыкладна -15,7 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 15,6 °C. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -1,5 °C.
Аснову прамысловасьці гораду складаюць Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі, ТАА «Газпромпереработка» і мясцовая ЦЭЦ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Саснагорск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
