Сыктыўкар (гарадзкая акруга)
| Сыктыўкарская гарадзкая акруга | |
| рас. Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | меская акруга |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сыктыўкар |
| Дата ўтварэньня | 2006 |
| Глава адміністрацыі | Мікалай Курсакоў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 235 845 чал.[1] |
| Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 152 км² |
| Месцазнаходжаньне Сыктыўкарскай гарадзкой акругі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 8212 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Меская акруга Сыктыўка́р (па-расейску: Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акруга разьмешчаная на паўднёвым усходзе Комі. Мяжуе з Сыктыўдзінскім раёнам, тэрыторыя якога поўнасьцю атачае тэрыторыю акругі. Плошча акругі складае 152 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Вычагда й Сысала.
У склад акругі ўваходзяць горад Сыктыўкар, пгт Красназатонскі, Верхняя Максакаўка, Седкыркешч і сёлы Выльтыдор, Трохазёрка, Верхні Мыртыю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва. З 1921 году тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Сысольскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), а з 1936 году — ў Сыктыўкарскі раён Комі АССР.
Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 235 845 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз акругу праходзіць траса фэдэральнага значэньня Р-176 «Вятка», якая злучае Сыктыўкар і Кіраў. Маецца адгалінаваньне Паўночнае чыгункі, якое зьвязвае Сыктыўкар зь мястэчкам Мікунь.