Кайгародзкі раён
| Кайгародзкі раён | |
| рас. Койгородский район, комі-зыр. Койгорт район | |
![]() | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кайгарадок |
| Улучае | 10 сельскіх паселішчаў[1] |
| Дата ўтварэньня | 1949 |
| Кіраўнік адміністрацыі | Юры Перападзенка |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 9011 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 10 416 км² |
| Месцазнаходжаньне Кайгародзкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82132 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кайгародзкі раён (па-расейску: Койгородский район, комі-зыр. Койгорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі. Мяжуе з Прылускім, Сысальскім, Сыктыўдзінскім і Корткераскім раёнамі рэспублікі Комі, а таксама з Нагорскім раёнам Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 10 416 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Сысала і Кобра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён утвораны 7 чэрвеня 1949 году ў складзе тагачаснае Комі АССР.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 9011 чалавек, большасьць зь якога складаюць комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
|---|---|
| Грывенскае с/п | с. Грыва |
| Кажымскае с/п | п. Кажым |
| Кайгарадоцкае с/п | с. Кайгарадок |
| Койдзінскае с/п | п. Койдзін |
| Комскае с/п | п. Ком |
| Кузьельскае с/п | п. Кузьель |
| Ніжнетуруньюскае с/п | п. Ніжні Турунью |
| Нючпаскае с/п | п. Нючпас |
| Подзьскае с/п | п. Подзь |
| Ужгінскае с/п | с. Ужга |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Кайгарадок зь Нючпасам, Кажымам, а таксама з паселішчамі Кіраўскае вобласьці і навакольных раёнаў рэспублікі Комі. Праз раён таксама праходзяць лініі чыгункі Яр (Удмуртыя) — Крутаборка (Комі, Корткераскі раён).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кайгародзкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
