Вуктыл
| Вуктыл | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Рэспубліка Комі | ||
| Раён | Вуктыльскі | ||
| Дата заснаваньня | 1964 | ||
| Горад з | 1984 | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 63°52′ пн. ш. 57°19′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 12 682 чал. (2010)[1] | ||
| Этнічны склад насельніцтва | расейцы, комі-зыране | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 82146 | ||
| Паштовы індэкс | 169570 | ||
| Нумарны знак | 11, 111 | ||
| Сайт | adm.govuktyl.ru | ||
| Вуктыл на мапе Расеі Вуктыл | |||
Вукты́л (рас. Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл) — горад у муніцыпальным раёне Вуктыл рэспублікі Комі (Расея). Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёну. Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Пячоры. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 530 км. Аўтадарогамі зьвязаны з Саснагорскам, Ухтой і празь іх зь Емвай і Сыктыўкарам. Таксама маюцца аўтадарогі да навакольных пасёлкаў (Падчэр’е, Кырта, Лунвож, Лемты, Саю і г. д.).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны 10 красавіка 1968 году як пасёлак нафтавікоў пры Вуктыльскім газакандэнсатным радовішчы. У 1984 годзе атрымаў статус гораду. У савецкія часы насельніцтва стабільна павялічвалася й расло. З 1989 году насельніцтва памяншаецца.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад знаходзіцца на правым беразе Пячоры ў яе сярэднім цячэньні. Мясцовасьць характарызуецца навакольнымі гектарамі амаль некранутай гаспадарчай дзейнасьцю тайгі.
Аўтамабільным паведамленьнем горад зьвязаны з навакольнымі населенымі пунктамі. Непадалёк ад гораду знаходзіцца аэрапорт «Вуктыл», у горадзе ёсьць прыстань на рацэ Пячора.
Большасьць насельніцтва занятая ў нафтагазавай ды лясной прамысловасьці, працай на пячорскай прыстані.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе бярэ свой пачатак газаправод «Сияние Севера» (бел. Зьзяньне Поўначы). Газаправод даходзіць да мястэчка Таржку, што ў Цьвярской вобласьці.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На паўночны ўсход ад гораду знаходзіцца найбуйнейшы нацыянальны парк Расеі Югыд Ва, які зьяўляецца часткай аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі(en)».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вуктыл — горад газавікоў :: Ґеакэшынґ (рас.)
- Навіны адміністрацыі муніцыпальнага раёну Вуктыл (рас.)
- Вуктыльская лякальная сетка (рас.) Архіўная копія ад 5 лістапада 2012 г.
- Вуктыл: надвор’е, мапа, абвесткі, размовы з жыхарамі Вуктылу ALLNW (рас.)