Іжэмскі раён
| Іжэмскі раён | |
| рас. Ижемский район, комі-зыр. Изьва район | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | сяло Іжма |
| Улучае | 10 сельскіх паселішчаў[1] |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 19 303 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | стараверы, праваслаўныя |
| Плошча | 18 420 км² |
| Месцазнаходжаньне Іжэмскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82140 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Іжэ́мскі раён (па-расейску: Ижемский район, комі-зыр. Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім мескімі паселішчамі. Плошча раёну складае 18 420 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 19 303 чалавекі, зь іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаґрафічная супольнасьць комі-зыранаў — комі-іжэмцы).
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Брыкаланскае с/п | с. Брыкаланск |
| Іжэмскае с/п | с. Іжма |
| Кельчыюрскае с/п | с. Кельчыюр |
| Кіпіеўскае с/п | с. Кіпіева |
| Краснаборскае с/п | с. Краснабор |
| Мохчынскае с/п | с. Мохча |
| Няшабоскае с/п | с. Няшабож |
| Сізябскае с/п | с. Сізябск |
| Томскае с/п | п. Том |
| Шчальяюрскае с/п | п. Шчальяюр |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працягласьць аўтамабільных дарог складае 533 км, зь іх цьвёрдае пакрыцьцё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён зьвязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Іжэмскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
