Вусьць-Цылемскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Цылемскі раён
рас. Усть-Цилемский район, комі-зыр. Чилимдін район
Гімн «Мы — устьцилёма»[1]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Вусьць-Цыльма
Улучае 11 сельскіх паселішчаў[2]
Дата ўтварэньня 1929
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 19 303 чал.
Нацыянальны склад расейцы, ненцы
Канфэсійны склад стараверы, праваслаўныя
Плошча 42 500 км²
Месцазнаходжаньне Вусьць-Цылемскага раёну
Вусьць-Цылемскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82141
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вусьць-Цы́лемскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім і Ўдорскім раёнамі, Усінскім мескім паселішчам, а таксама зь некаторымі раёнамі Архангельскае вобласьці і ў прыватнасьці зь Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёну складае 42 500 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году. У Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасьля ВАВ.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю комі-зыранаў. Асноўнае насельніцтва раёну складаюць расейцы (паморы) і ненцы.

Адміністратыўнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўвходзяць 11 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Ёрміцкае с/п с. Ёрміца
Замежнае с/п с. Замежная
с/п Карові Ручэй с. Карові Ручэй
Нерыцкае с/п с. Нерыца
Наваборскае с/п с. Новы Бор
с/п Окунеў Нос с. Окунеў Нос
Сярэднебугаеўскае с/п с. Сярэднее Бугаева
Уескае с/п с. Уег
Вусьць-Цылемскае с/п с. Вусьць-Цыльма
Хабарыскае с/п с. Хабарыха
Трусаўскае с/п с. Трусава

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і сьнегаходы. Аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вусьць-Цылемскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў