Траецка-Пячорскі раён
| Траецка-Пячорскі раён | |
| рас. Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | пасёлак Траецка-Пячорск |
| Улучае | 10 сельскіх[1] і 1 мескае паселішча |
| Дата ўтварэньня | 1931 |
| Глава адміністрацыі | Уладзімер Нікольскі |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 15 243 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 40 700 км² |
| Месцазнаходжаньне Траецка-Пячорскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82138 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Трае́цка-Пячорскі раён (па-расейску: Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Куломскім, Саснагорскім, Вуктыльскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Краснавішэрскім, Чардынскі раёнамі Пермскага краю, Іўдзельскай мескай акругай Сьвярдлоўскае вобласьці і Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае АА. Плошча раёну складае 40 700 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Ілыч, Унья. На тэрыторыі раёну знаходзіцца Пячора-Ілыцкі запаведнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спачатку на тэрыторыі раёну не знаходзілася пастаянных паселішчаў, тут разьмяшчаліся паляўнічыя ўгодзьдзі народу мансі. Засяленьне тэрыторыі раёну пачалося толькі ў 17 стагодзьдзі, калі ў месцы зьліяньня Пячоры й Паўночнае Мылвы быў заснаваны пагост Пячора, які пазьней набыў назву Траецка-Пячорск.
Раён утвораны 20 лютага 1931 году у складзе Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). Да 1923 году тэрыторыя раёну зьяўлялася Траецка-Пячорскай воласьцю Чардынскага павету Пермскае губэрні.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 15 243 чалавекі, большасьць зь якіх (прыкладна 70%) — комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў і адно гарадзкое.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Вусьць-Ілыцкае с/п | п. Якша |
| Знаменскае с/п | п. Знаменка |
| Камсамольскае с/п | п. Камсамольск-на-Пячоры |
| Кур’інскае с/п | с. Кур’я |
| Мітрафанаўскае с/п | п. Мітрафан-Дзікост |
| Мылвінскае с/п | п. Мылва |
| Ніжняомрынскае с/п | п. Ніжняя Омра |
| Покчынскае с/п | с. Покча |
| Прыўральскае с/п | п. Прыўральскі |
| Траецка-Пячорскае м/п | пгт Траецка-Пячорск |
| Якшынскае с/п | п. Якша |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыгуначным адгалінаваньнем Траецка-Пячорск злучаны з станцыяй Саснагорск, пунктам Паўночнае чыгункі. Таксама праз Саснагорск пасёлак злучаны чыгункай і зь іншымі буйнымі гарадамі Комі.
Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Траецка-Пячорск зь Ніжняй Омрай, Покчай, Вусьць-Ілычам, Камсамольскам-на-Пячоры, Знаменкай, Якшой, Кур’ёй, а таксама зь іншымі навакольнымі рёнамі Комі. З Ханты-Мансійскай АА аўтамабільнае паведамленьне адсутнічае. Ёсьць аўтамабільнае паведамленьне да раннага цэнтру Чардынскага раёну — горадам Чардынь.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Траецка-Пячорскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў