Сыктыўдзінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыктыўдзінскі раён
рас. Сыктывдинский район, комі-зыр. Сыктывдін район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар сяло Выльгорт
Улучае 13 сельскіх паселішчаў[1]
Дата ўтварэньня 1929
Глава адміністрацыі Алег Лажанеў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 24 746 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 7405 км²
Месцазнаходжаньне Сыктыўдзінскага раёну
Сыктыўдзінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82130
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сыктыўдзінскі раён (рас. Сыктывдинский район, комі-зыр. Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародзкім рэспублікі Комі, а таксама зь Ленскім раёнам Архангельскае вобласьці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёну складае 7405 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Выльгорцкае с/п с. Выльгорт
Зелянецкае с/п с. Зелянец
Лэзымскае с/п с. Лэзым
Мандацкае с/п п. Мандач
Нюўчымскае с/п п. Нюўчым
Озельскае с/п с. Озел
Пажгінскае с/п с. Пажга
Палевіцкае с/п с. Палевіцы
Слудзкае с/п с. Слудка
Часаўскае с/п с. Часава
Шошкінскае с/п с. Шошка
Ыбскае с/п с. Ыб
Яснэгскае с/п п. Яснэг

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расейская аўтатраса фэдэральнага значэньня — Р-176 «Вятка», якая зьвязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыктыўдзінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў