Княжпагосцкі раён
| Княжпагосцкі раён | |
| рас. Княжпогостский район, комі-зыр. Княжпогост район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Емва |
| Улучае | 10 сельскіх[1] і 2 мескія паселішчы |
| Дата ўтварэньня | 1939 |
| Кіраўнік адміністрацыі | Віктар Папоў |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 25 066 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 25 080 км² |
| Месцазнаходжаньне Княжпагосцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82139 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Княжпагосцкі раён (па-расейску: Княжпогостский район, комі-зыр. Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён разьмешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусьць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 25 080 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясьляна, Тобысь і Ўхта.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя мясцовасьці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагодзьдзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагосту Княж паходзіць старая назва раённага цэнтру — гораду Емва — Княжпагост, а разам зь ёй і назва раёну. З XVII стагодзьдзя ў мясцовасьці вядомая солездабыўчая прамысловасьць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодзкую й Архангельскую губэрні, пасьля ўтварэньня СССР — у Вусьць-Вымскі павет Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). 14 ліпеня 1939 году раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэньня яго тэрыторыі з Вусьць-Вымскага павету.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 25 066. Большасьць насельніцтва — комі, адсоткавая доля якіх складае прыкладна 75%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад раёну ўваходзяць 2 мескія і 10 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Важаельскае с/п | п. Важаель |
| Вецьюскае с/п | п. Вецью |
| Емвінскае м/п | г. Емва |
| Іёсерскае с/п | п. Іёсер |
| Княжпагосцкае с/п | с. Княжпагост |
| Мяшчурскае с/п | п. Мяшчура |
| Сіндорскае м/п | пгт Сіндор |
| Сярогаўскае с/п | с. Сярогава |
| Трактаўскае с/п | п. Тракт |
| Тур’інскае с/п | с. Тур’я |
| Чыньяворыцкае с/п | п. Чыньяворык |
| Шошкінскае с/п | с. Шошка |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна зьвязвае Емву з Ухтой, Мікуньню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія зьвязваюць населеныя пункты раёну зь Мікуньню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Княжпагосцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў