Вуктыл (муніцыпальны раён)
| Вуктыльскі раён | |
| рас. Муниципальный район Вуктыл, комі-зыр. Вуктыл район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вуктыл |
| Улучае | 1 гарадзкое і 4 сельскія паселішчы[1] |
| Дата ўтварэньня | 1975 |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 16 585 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 22 480 км² |
| Месцазнаходжаньне Вуктыльскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82146 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вукты́льскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на ўсходзе рэспублікі, побач з Уральскім хрыбтом. Мяжуе з Траецка-Пячорскім, Пячорскім, Саснагорскім раёнамі, а таксама з Ханты-Мансійскай АА.
У раёне знаходзіцца частка аб’екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі» — нацыянальны парк Расеі Югыд Ва. На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Шчугер і Кожым.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 21 лютага 1975 году ў складзе Комі АССР шляхам выдзяленьня тэрыторыі з Ухцінскага й Пячорскага мескіх саветаў. Да гэтага тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў).
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзіць адно гарадзкое паселішча і 4 сельскія.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| г/п Вуктыл | Вуктыл |
| Вусьць-Соплескае с/п | п. Вусьць-Соплеск |
| Дутаўскае с/п | с. Дутава |
| Лемтыбоскае с/п | п. Лемтыбож |
| Падчэрскае с/п | с. Падчэр'е |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтадарогай адміністратыўны цэнтар раёну — Вуктыл — зьвязаны з Саснагорск, Ўхтой і празь іх са сталіцай рэспублікі горадам Сыктыўкарам. Дарогамі мясцовага ўзроўню горад зьвязаны з навакольнымі паселішчамі — Падчэр’е, Кырта, Лемты і г. д.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуктыл (муніцыпальны раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў