Корткерас
| Корткерас | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Рэспубліка Комі |
| Раён | Корткераскі |
| Сельскае паселішча | Корткераскае |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 61°48′13″ пн. ш. 51°34′37″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 82136 |
| Паштовы індэкс | 168020 |
| Нумарны знак | 11, 111 |
| Корткерас на мапе Расеі Корткерас | |
Корткерас (рас. Ко́рткерос, комі-зыр. Кöрткерöс) — сяло ў рэспубліцы Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам Корткераскага раёну рэспублікі і Корткераскага сельскага паселішча.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сяло знаходзіцца ў Корткераскім сельскім паселішчы Корткераскага раёну Рэспублікі Комі, Расея. Стаіць на беразе ракі Вычагда. Корткерас знаходзіцца непадалёк ад сталіцы рэспублікі — гораду Сыктыўкар, да якога прыкладна 40 км.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва сяла складае прыкладна 4800 чалавек. Корткерас насяляюць комі-зыране і расейцы, большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя сяла пачынаецца ў 1608 годзе, калі вёскі Кіс, Кортаўская і Навалак аб'ядналіся ў сяло Корткерас.
14 ліпеня 1939 году разам з утварэньнем аднайменнага раёну сяло стала яго адміністратыўным цэнтрам.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтадарогамі Корткерас зьвязаны з навакольнымі паселішчамі (Красназатонскі, Позтыкерас, Старажэўск), а таксама з Сыктыўкарам, Вусьць-Куломам і іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.