Інта (гарадзкая акруга)
| Інцінская меская акруга | |
| рас. Городской округ Инта, комі-зыр. Инта каркытш | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | меская акруга |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Інта |
| Дата ўтварэньня | 2006 |
| Глава адміністрацыі | Васіль Смалій |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 33 861 чал.[1] |
| Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 30 100 км² |
| Месцазнаходжаньне Інцінскае мескае акругі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82145 |
| Паштовыя індэксы | 169840 — 169849 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Меская акруга Інта́ (па-расейску: Городской округ Инта, комі-зыр. Инта каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акруга знаходзіцца на ўсходняй поўначы Комі, празь яе тэрыторыю праходзіць Паўночны палярны круг. Акруга мяжуе з Варкуцінскай і Ўсінскай мескімі акругамі, Пячорскім раёнам, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці, Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае аўтаномнае акругі і Шурышкарскім раёнам Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі. Плошча акругі складае 10 300 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кожым, Косью, Пячора, Лемва і Ўса.
У склад акругі ўваходзяць горад Інта, пгт Верхняя Інта і Кожым, сёлы Абезь, Адзьвавом, Камаю, Касьцюк, Качмес, Лазурны, Уса, Фіён, Юсьтыдор, Касьювом, Пятрунь і вёскі Абезь, Адзьва, Епа, Кажымвом, Рагавая, Тошпі, Яг'ёль, Ярпіяг.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Архангельскую губэрню. З 1921 году — ў Іжма-Пячорскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). Потым тэрыторыя акругі была ў складзе Кожвінскага раёну, зь якога ў 1954 годзе быў вылучаны Інцінскі раён.
У выніку ўсерасейскае адміністратыўнае рэформы 2006 году тэрыторыя акругі набыла свой сучасны статус.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва акругі складае 33 861 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз акругу праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая злучае Інту з навакольнымі пасёлкамі і некаторымі раённымі цэнтрамі Комі. Існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Інту з навакольнымі паселішчамі. Буйных аўтамаґістраляў, што зьвязвалі б акругу з цэнтральнай часткай рэспублікі, няма. Маецца аэрапорт мясцовага значэньня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Официальный сайт МОГО «Инта» (рас.)