Вусьць-Цыльма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Цыльма
Усть-Цильма, Чилимдін
Вусьць-Цыльма
Першыя згадкі: 1542
Рэспубліка: Комі
Раён: Вусьць-Цылемскі
Сельскае паселішча: Вусьць-Цылемскае
Старшыня: Людміла Папова
Насельніцтва
• этнічны склад:
4877 (2010)
расейцы (паморы)
Часавы пас: UTC+4
Аўтамабільны код: 11, 111
Геаграфічныя каардынаты: 65°26′02″ пн. ш. 52°09′03″ у. д. / 65.43389° пн. ш. 52.15083° у. д. / 65.43389; 52.15083Каардынаты: 65°26′02″ пн. ш. 52°09′03″ у. д. / 65.43389° пн. ш. 52.15083° у. д. / 65.43389; 52.15083
Вусьць-Цыльма на мапе Расеі
Вусьць-Цыльма
Вусьць-Цыльма
Вусьць-Цыльма

Вусьць-Цы́льма (рас. Усть-Цильма, комі-зыр. Чилимдін) — сяло ў рэспубліцы Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам Вусьць-Цылемскага раёну рэспублікі і Вусьць-Цылемскага сельскага паселішча.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло знаходзіцца ў Вусьць-Цылемскім сельскім паселішчы Вусьць-Цылемскага раёну Рэспублікі Комі, Расея. Стаіць на беразе ракі Пячора, насупраць вусьця ракі Цыльма, якая ўпадае ў Пячору. Назва Вусьць-Цыльма даволі тыповая для Расеі — лексэма Усть шырока распаўсюджаная ў расейскіх назвах мясьцінаў, якія стаяць побач з вусьцем якой-небудзь ракі.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю комі, як і ў астатніх населенных пунктах раёну. Насельніцтва сяла складае 4877 чалавек, якія належаць да асаблівае этнаґрафічнае супольнасьці расейцаў — памораў. Паводле веравызнаньня большасьць насельніцтва належыць да Дрэўлеправаслаўнае паморскае царквы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяло мае даволі глыбокую гісторыю, зьяўляючыся адным зь першых расейскіх населенных пунктаў. Заснаваньне сяла прыпадае на 1542 год, калі наўгародцу Івашку Дзьмітрыеву Ластку была нададзена царская грамата на засваеньне прыпячорскіх зямель. Пазьней Вусьць-Цыльма была вядомая як буйны цэнтар па здабычы срэбра й медзі.

З 1899 году сяло зьяўлялася цэнтрам Пячорскага павету Расейскае імпэрыі. З 1929 году — адміністратыўны цэнтар аднайменнага раёну, які пазьней быў далучаны да Комі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Буйных аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б сяло з цэнтральнымі раёнамі Комі, няма. Дарогамі мясцовага ўзроўню сяло зьвязанаe з пасёлкамі Гарава, Замежная, Бык, Хабарыха, Філіпава, Мыла, а таксама зь некаторымі пасёлкамі ў Лешуконскім раёне Архангельскае вобласьці.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат у Вусьць-Цыльме ўмерана-кантынэнтальны, з працягламі зімамі і адносна халодным і кароткім летам. Сяло знаходзіцца ў зоне субарктычнага клімату.

Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −17 °C, ліпеня — 14,8 °C. Сярэднегадавая тэмпэратура — −1,6°C.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]