Прылускі раён
| Прылускі раён | |
| рас. Прилузский район, комі-зыр. Луздор район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Аб’ячова |
| Улучае | 16 сельскіх паселішчаў[1] |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Глава адміністрацыі | Іван Ражыцын |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 21 959 чал. |
| Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 13 168 км² |
| Месцазнаходжаньне Прылускага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82133 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Прылу́скі раён (па-расейску: Прилузский район, комі-зыр. Луздор район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі, зьяўляючыся паўднёвым канчаткам Комі. Мяжуе з Кайгародзкім і Сысальскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Вілегодзкім раёнам Архангельскае вобласьці і Нагорскім, Слабадзкім, Юр’янскім, Мурашынскім, Апарынскім і Лускім раёнамі Кіраўскае вобласьці. Поўдзень раёну рэзка ўкліньваецца ў поўнач Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 13 168 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Летка і Луза.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У тыя часы тэрыторыі раёну была крыху большай за рахунак тэрыторыі Кіраўскае вобласьці, але пазьней раён трохі зьменшыўся[2]. З 1935 з тэрыторыі раёну быў выдзелены Лецкі раён, але ў 1963 годзе ён увайшоў у склад Прылускага раёну.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 21 959 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзяць 16 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|
| Аб’ячоўскае с/п | с. Аб’ячова |
| Ваймескае с/п | с. Ваймес |
| Верхалускае с/п | с. Верхалузьзе |
| Вухтымскае с/п | с. Вухтым |
| Гур’еўскае с/п | с. Гур’еўка |
| Занульскае с/п | с. Занульле |
| Леткінскае с/п | с. Летка |
| Лоймінскае с/п | с. Лойма |
| Мутніцкае с/п | с. Мутніца |
| Нашульскае с/п | с. Нашуль |
| Пракоп’еўскае с/п | с. Пракоп’еўка |
| Слудзкае с/п | с. Слудка |
| Спаспарубскае с/п | с. Спаспаруб |
| Чаромухаўскае с/п | с. Чаромухаўка |
| Чорныскае с/п | с. Чорныш |
| Чытаеўскае с/п | с. Чытаева |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзіць фэдэральная траса Р-176 «Вятка», што злучае Сыктыўкар і Кіраў, і якая зьяўляецца адзінай аўтатрасай фэдэральнага ўзроўню ў рэспубліцы Комі. Траса праходзіць праз паселішчы Летка, Лоўля, Нашуль і Аб’ячова. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Слудка, Занульле й Лойма з трасай Р-176 і мястэчкам Апарына ў Кіраўскай вобласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Республика Коми. Официальный портал. СЕЛЬСКИЕ ПОСЕЛЕНИЯ (рас.)
- ^ гл. мапу АВ Комі (Зыранаў)