Перайсьці да зьместу

Вусьць-Вымскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Вымскі раён
рас. Усть-Вымский район, комі-зыр. Емдін район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар сяло Айкіна
Улучае 10 сельскіх[1] і 2 мескія паселішчы
Дата ўтварэньня 1929
Глава адміністрацыі Мустафа Махмудаў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 30 674 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 4775 км²
Месцазнаходжаньне Вусьць-Вымскага раёну
Вусьць-Вымскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82134
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вусьць-Вымскі раён (рас. Усть-Вымский район, комі-зыр. Емдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Раён разьмешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Ленскім раёнам Архангельскае вобласьці. Плошча раёну складае 4775 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.

Прыкладна да 17 стагодзьдзя мясцовасьць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодзкае — гістарычнае комі-зыранскае вобласьці, якая зьяўлялася адной з частак фэадальных уладаньняў комі.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). У 1939 годзе з раёну вылучана паўночна-ўсходняя частка, зь якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 году цэнтар раёну знаходзіўся ў сяле Вусьць-Вым, пасьля пераведзены ў сяло Айкіна.

Насельніцтва раёну складае 30 674 чалавекі, большасьць зь якіх складаюць комі і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадзкія паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтар
Айкінскае с/п с. Айкіна
Вяжайскае с/п п. Вяжайка
Гамскае с/п с. Гам
Данаельскае с/п п. Данаель
Жэшарцкае м/п пгт Жэшарт
Ільля-Шорскае с/п п. Ільля-Шор
Кажмудорскае с/п с. Кажмудор
Мадмаскае с/п п. Мадмас
Мікуньскае м/п г. Мікунь
Мяжогскае с/п с. Мяжог
Студзянецкае с/п п. Студзянец
Вусьць-Вымскае с/п с. Вусьць-Вым

Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой мястэчка Мікунь зьвязанае з паселішчамі Ільля-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ўхта.

У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Вусьць-Вым і Мікунь зь іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскае вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вусьць-Вымскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў