Варкута (гарадзкая акруга)
| Варкуцінская меская акруга | |
| рас. Городской округ Воркута, комі-зыр. Вöркута каркытш | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | меская акруга |
| Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
| Адміністрацыйны цэнтар | Варкута |
| Дата ўтварэньня | 2006 |
| Кіраўнік адміністрацыі | Валер Будоўскі |
| Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
| Насельніцтва | 88 026 чал.[1] |
| Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя |
| Плошча | 24 400 км² |
| Месцазнаходжаньне Варкуцінскае мескае акругі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +4 |
| Тэлефонны код | +7 82142 |
| Паштовыя індэксы | 169900 |
| Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Меская акруга Варкута́ (па-расейску: Городской округ Воркута, комі-зыр. Вöркута каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акруга знаходзіцца на крайняй усходняй поўначы Комі, зьяўляецца самай паўночнай тэрытарыяльнай адзінкай рэспублікі. Акруга мяжуе з Інцінскай мескай акругай рэспублікі Комі, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці і Прыўральскім раёнам Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі. Плошча акругі складае 24 400 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Варкута, Уса, Малая Ўса, Вялікая Ўса.
У склад акругі ўваходзяць горад Варкута, пгт Воргашар, Ялецкі, Запалярны, Камсамольскі, Мульда, Акцябарскі, Прамышленны, Северны, сёлы Мескашор, Сейда, Сівамаскінскі, Ханавей, Юршор, вёскі Ялец і Нікіта, пасёлкі Мантажны, Страіцельны, Руднік, Хальмер-Ю, Юршор і Южны ў нашыя часы закінутыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акруга была ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва акругі складае 88 026 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз тэрыторыю акругі праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая непадалёк ад пасёлку Сейда мае адгалінаваньне ў Лабытнангі і Варкуту. У пасёлку Ханавей маецца адгалінаваньне ў пасёлак Мульда. Такім чынам, гарады Варкута, Лабытнангі і пасёлак Мульда зьяўляюцца канцавымі пунктамі Паўночнае чыгункі.
У акрузе маюцца аўтамабільныя дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Варкуту з навакольнымі пасёлкамі і раёнамі. У Варкуце знаходзіцца аэрапорт мясцовага ўзроўню.