Алег Праляскоўскі
Алег Праляскоўскі | |
па-беларуску: Алег Вітальдавіч Праляскоўскі | |
Міністар інфармацыі Беларусі | |
---|---|
4 сьнежня 2009 — 4 чэрвеня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Русакевіч |
Наступнік: | Лілія Ананіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 кастрычніка 1963 (61 год) Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР |
Палітычны рух: | Белая Русь |
Адукацыя: |
Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — міністар інфармацыі Беларусі (2009—2014), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 году ў горадзе Загорск (цяпер Сергіеў Пасад) Маскоўскай вобласьці ў сям’і працоўнага.
У 1985 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітную ракетную вучэльню СПА. У 1998 годзе — юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці правазнаўства.
Служыў у Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне, з 1990 па 2002 гады — у Менскім ВІЗРУ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у Службе бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначальваў аддзел. Працаваў генэральным дырэктарам «Беларускага тэлеграфнага агенцтва» (БЕЛТА).
25 сакавіка 2003 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №125 прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
9 студзеня 2007 году прызначаны памагатым прэзыдэнта — начальнікам Галоўнага ідэалягічнага кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. 10 студзеня 2008 году вызвалены ад пасады і прызначаны дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
4 сьнежня 2009 году прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі[1]. 4 чэрвеня 2014 адстаўлены[2].
Уваходзіць у кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь»[3].
Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[4]. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) назвала Праляскоўскага «адной з асноўных крыніцаў і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеяньні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазыцыі й грамадзкай супольнасьці»[5].
Узнагароды й дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прысвоены першы кляс службоўцы дзяржаўнага апарату.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Мае двух дачок.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кадравыя перастаноўкі пятніцы Палітыка. Наша Ніва (4 сьнежня 2009). Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ БелТА. (4 чэрвеня 2014) Лукашэнка вызваліў Праляскоўскага ад пасады міністра інфармацыі Грамадзтва. Наша Ніва. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
- ^ Алесь Дашчынскі (4 сьнежня 2009) Вялікая кадравая пятніца Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
- ^ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія юрысты
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва
- Беларускія прапагандысты
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь