Перайсьці да зьместу

Інфармацыйна-аналітычны цэнтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′29″ пн. ш. 27°32′58″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 27.54944° у. д. / 53.90806; 27.54944

Інфармацыйна-аналітычны цэнтар
Абрэвіятура ІАЦ
Дата ўтварэньня 1950
Дата спыненьня існаваньня 2019
Тып дасьледчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта аналітычнае забесьпячэньне прэзыдэнта Беларусі
Месцазнаходжаньне Менск, Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 7[1]
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Аляксей Дзербін
1-ы намесьнік Андрэй Папуша
Намесьнікі Алена Колас, Аляксандар Гардзейчык[2]
Матчына кампанія Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі Інстытут сацыялёгіі НАНБ[3]
Колькасьць супрацоўнікаў 109 (да 2007 г.)
Сайт iac.gov.by/by
Колішняя назва Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды (да 1959 г.), Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды (да 1968 г.), Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу (да студзеня 1995 г.), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (13 верасьня 1996 г.), Інстытут сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў (да 13 верасьня 2006 г.)

Інфармацы́йна-аналіты́чны цэ́нтар — дасьледчая ўстанова Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1950 годзе ў якасьці Рэспубліканскага дому навукова-тэхнічнай прапаганды.

Паводле 9-га артыкула Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, кіраўнік ІАЦ прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі на прапанову кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта[4]. На 2018 год у склад ІАЦ уваходзіла кіраўніцтва сацыялягічных дасьледаваньняў, якое ладзіць пакватэрныя, экспэртныя, вулічныя, тэлефонныя і сеціўныя апытаньні[5] . ІАЦ ажыцьцяўляў сумесныя дасьледаваньні з 8 грамадазнаўчымі ўстановамі 5 дзяржаваў:

18 лютага 2019 году стала вядома, што праз 2 месяцы Цэнтар ліквідуецца, а яго функцыі перадаюцца створаны Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў. Маёмасьць і памяшканьні ІАЦ пераходзяць да БІСД. Памеры штату інстытуту не раскрываюцца. Два пункты ўказу аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстаньня»[7].

Паводле 7-га артыкула Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, «ІАЦ у мэтах выкананьня ўскладзеных на яго задачаў мае права»:

  • «запытваць і бязвыплатна атрымліваць неабходную інфармацыю ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў і фізычных асобаў»;
  • «заключаць у межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянска-прававыя дамовы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізычнымі асобамі;
  • праводзіць сацыялягічныя апытаньні насельніцтва;
  • утвараць часовыя навуковыя калектывы, прыцягваць на дамоўнай аснове спэцыялістаў для правядзеньня неабходных дасьледаваньняў»;
  • «ажыцьцяўляць рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасьць, выпускаць і распаўсюджваць друкаваную, аўдыё- і відэапрадукцыю, інфармацыйныя і іншыя матэрыялы;
  • узаемадзейнічаць з айчыннымі і замежнымі аналітычнымі і навукова-дасьледчымі арганізацыямі ў вывучэньні праблемаў і зьяваў сацыяльна-палітычнай сфэры і ва ўсталяваным парадку арганізоўваць стажыроўку сваіх работнікаў у адпаведных замежных арганізацыях;
  • са згоды кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць арганізацыі, падначаленыя ІАЦ»[4].

Згодна з 6-м артыкулам Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, задачамі ІАЦ ёсьць:

  • «аналіз унутрыпалітычных працэсаў, ацэнка палітычнай сытуацыі ў краіне і падрыхтоўка прапановаў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемінаў між дзяржаўнай уладай і грамадзтвам;
  • аналіз крыніцаў магчымых палітычных канфліктаў, распрацоўка захадаў прадухіленьня разьвіцьця палітычных крызісаў;
  • распрацоўка стратэгіяў і тэхналягіяў утварэньня іміджу палітыкаў;
  • вывучэньне электаральных перавагаў насельніцтва ў пэрыяды выбарчых і іншых грамадзка-палітычных кампаніяў;
  • аналіз стану міжнародных дачыненьняў, геапалітычных зьмяненьняў у глябальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспэктах, падрыхтоўка рэкамэндацыяў па ўмацаваньні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у сьвеце;
  • падрыхтоўка прапановаў і рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні палітычнага рэгуляваньня эканамічных і сацыяльных працэсаў;
  • аналіз і выпрацоўка прапановаў па праблемах ўзаемадзеяньня дзяржаўных органаў у сацыяльна-палітычнай сфэры;
  • правядзеньне маніторынгавых і апэратыўных сацыялягічных дасьледаваньняў;
  • сыстэмны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі, падрыхтоўка прапановаў аб павышэньні эфэктыўнасці інфармацыйнай палітыкі;
  • вывучэньне шляхоў удасканаленьня ідэалягічнай працы, інфармацыйна-мэтадычнага забесьпячэньня ідэалягічнай і палітычнай дзейнасьці дзяржаўных органаў;
  • падрыхтоўка рэкамэндацыяў па выкарыстаньні Інтэрнэту для арганізацыі і правядзеньня грамадзка-палітычных кампаніяў;
  • падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаньнях дзяржаўнай палітыкі»[4].

У 1950 годзе Дзяржплян БССР заснаваў Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды, які ў 1959 годзе перайменавалі ў Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды. У 1968 годзе Савет міністраў БССР перападпарадкаваў яго сабе пад назвай Беларускі навукова-дасьледчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. У студзені 1995 году яго перападпарадкавалі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пад назвай Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (Белінфармпрагноз). 13 верасьня 1996 году прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Указ аб яго пераўтварэньні ў Інстытут сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў (ІСПД), які 13 верасьня 2006 году паводле Ўказу № 570 перайменавалі ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтар[8].

За 2016 год ІАЦ правёў 82 грамадзкія апытаньні, зь іх 48 абласных і 34 агульнакраёвыя. Сярод гэтых апытаньняў было 47 анкетных, 24 тэлефонныя, 8 пакватэрных і 3 сеціўных. Агулам апыталі 57 154 чалавекі, зь іх 24 660 (43%) па тэлефоне, 18 258 (32%) пакватэрна, 13 088 (23%) па анкетах і 1148 празь Сеціва[9].

  1. ^ Кантактная інфармацыя // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Партнэры // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ а б в А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасьня 2006 г. № 570 «Аб стварэньні Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 ліпеня 2013 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  5. ^ Сацыялягічная служба // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ Прэзэнтацыя // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  7. ^ Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтар, Радыё Свабода, 18-02-2019
  8. ^ Гісторыя // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ Інфаграфіка // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сацыялягічныя дасьледаваньні // Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 5 кастрычніка 2018 г.