4 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
4 красавіка́ — 95-ы дзень году (94-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 272 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1147 — першая летапісная згадка Масквы
- 1500 — на шляху да Індыі партугалец Пэдру Кабрал адкрыў Бразылію, прыняўшы яе за выспу
- 1581 — каралева Лізавета I прыбыла на «Пэлікан», каб пасьвяціць у рыцары пірата Фрэнсіса Дрэйка
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: у бітве пад Рацлавіцамі абаронцы Рэчы Паспалітае атрымалі перамогу над расейскімі войскамі
- 1831 — Вызвольнае паўстаньне: жыхары Ашмянаў авалодалі местам, узяўшы ў палон больш за 100 расейскіх вайскоўцаў
- 1932 — амэрыканскі біяхімік Чарлз Глен Кінг упершыню выдзяліў вітамін C
- 1949 — у Вашынгтоне падпісаная Паўночнаатлянтычная дамова, якая паклала пачатак Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы
- 1964 — гурт The Beatles апанаваў усе пяць верхніх радкоў гіт-параду продажаў ЗША
- 1968 — забойства змагара супраць расавае дыскрымінацыі Мартына Лютэра Кінга
- 2019 — падпісанае Пагадненьне аб роўмінгу на Заходніх Балканах
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1557 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага
- 1891 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч
- 1896 — Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, прадпрымальнік
- 1896 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, музыколяг
- 1899 — Віталь Хамёнак, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар
- 1904 — Юры Кашыра, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёлу
- 1915 — Мадзьдзі Ўотэрс, уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкагскай школы блюзу
- 1932 — Ціхан Баран, беларускі піянэр-герой
- 1936 — Раман Тармола-Мірскі, беларускія паэт, сцэнарыст
- 1943 — Даніэль Кон-Бэндыт, адзін зь лідэраў студэнцкага руху падчас Травеньскіх падзеяў у Францыі 1968 году, нямецкі палiтычны дзяяч, адзін з кiраўнікоў групы «Зялёных» у Эўрапарлямэнце
- 1948 — Валянцін Мажароўскі, беларускі навуковец-мэханік
- 1949 — Сяргей Багапш, другі прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія
- 1967 — Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац»
- 1979 — Гіт Лэджэр, вядомы аўстралійскі актор, намінаваны на «Оскара»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1538 — Алена Глінская, рэгент Маскоўскага княства, жонка Васіля III і маці Івана Жахлівага
- 1656 — Шыман Старавольскі, польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі ксёндз
- 1682 — Міхал Казімер Пац, гетман вялікі літоўскі, палявы гетман літоўскі, віленскі ваявода
- 1774 — Олівэр Голдсьміт, ангельскі празаік, паэт і драматург ірляндзкага паходжаньня, прадстаўнік сэнтымэнталісцкай прозы ў ангельскай літаратуры
- 1846 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст
- 1922 — Эміль Абрамовіч, рэвалюцыйны дзяяч
- 1929 — Карл Бэнц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў
- 1968 — Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч