Юры Кашыра
Юры Кашыра | |
Род дзейнасьці | ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 красавіка 1904 |
Месца нараджэньня | Аляксандраў, Мёрскі раён |
Дата сьмерці | 18 лютага 1943 (38 гадоў) |
Месца сьмерці | Росіца, Дрысенскі раён |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Благаслаўлёны Юры Кашыра MIC (4 красавіка 1904, Аляксандраў, Мёрскі раён — 18 лютага 1943, Росіца, Дрысенскі раён) — рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз-марыянін, пакутнік, блажэнны рымска-каталіцкага касьцёлу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З праваслаўнай сям’і, дзе захоўваліся ўніяцкія традыцыі. Быў ахрышчаны ў праваслаўнай царкве в. Чарэсы. Ягоная маці перайшла на каталіцтва ў 1907, сам жа зрабіў гэта 22 кастрычніка 1922. У 1924-1925 вучыўся ў Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, 2 жніўня 1926 сам уступіў у гэты манаскі закон. Навіцыят адбываў у Друі, якім кіраваў тады а. Андрэй Цікота. Потым вучыўся ў Рыме, Вільні. Высьвячаны на сьвятара 20 чэрвеня 1935, праз тры дні адбылася прыміцыя ў Друйскім касьцёле. Год служыў ў Вільні, пасьля зноў у Друі. Працаваў тут кіраўніком ювэнату, прэфэктам гімназіі. За сваю беларускую дзейнасьць 23 чэрвеня 1933 на загад ваяводы разам з айцамі Дашутам, Хамёнкам, Смулькам прымусова вывезены з Друі. Быў прызначаны пробашчам у Расьне, але пасьля таго, як бальшавікі занялі Расну, выйшаў адтуль і прыбыў у Скурац (Польшча). Аднак, праз пэўны час вымушаны быў зноў пайсьці адтуль у Вільню, каб зноў апынуцца ў Друі. У 1942 разам з ксяндзом Антоніем Ляшчэвічам выехаў у Росіцу, дзе распачаў місіянэрскую дзейнасьць сярод мясцовага насельніцтва. У 1943 застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі фашыстамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.
Бэатыфікаваны 13 чэрвеня 1999 разам з 107 іншымі мучанікамі часоў Другое сусьветнае вайны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Каталіцкія блаславёныя
- Марыяне
- Другая сусьветная вайна на Беларусі
- Каталіцкія сьвятыя зь Беларусі
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Росіцкія мучанікі
- Памерлі ў Дрысенскім раёне
- Перасьледы каталіцтва ў Беларусі