Эўрапейскі парлямэнт
Выгляд
(Перанакіравана з «Эўрапарлямэнт»)
| франц. Parlement européen | |
| | |
| Тып | |
|---|---|
| Тып | ніжняя палата |
| Парлямэнцкая сыстэма | 2-палатная |
| Старшыня | Рабэрта Мэцола |
| з партыі | Эўрапейская народная партыя |
| выбраны | 24 красавіка 2013 |
| Дэпутатаў | 705 |
| Палітычныя групы (фракцыі) | Эўрапейская народная партыя (188), Партыя эўрапейскіх сацыялістаў (136), Патрыёты за Эўропу (84), Партыя эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў (78), Абнавім Эўропу (77), Зялёныя - эўрапейскі вольны альянс (53) |
| Год заснаваньня | 10 студзеня 1952 (74 гады таму) |
| Апошнія выбары | 2024 |
| Адрас залі паседжаньняў | Бэльгія, Брусэль, вул. Верца, д. 60 |
| europarl.europa.eu | |
| Эўрапейскі парлямэнт у Вікісховішчы | |
Эўрапе́йскі парля́мэнт — орган Эўрапейскага Зьвязу, прадстаўляе грамадзян краінаў, якія ўваходзяць у ЭЗ. Эўрадэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Эўрапейскі парлямэнт мае тры найважнейшыя задачы: заканадаўства, бюджэтаваньне і кантроль Эўрапейскай камісіі.
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жузэп Барэль (ліпень 2004 — студзень 2007)
- Ганс-Герт Пётэрынг (студзень 2007 — ліпень 2009)
- Ежы Бузэк (ліпень 2009 — студзень 2012)
- Мартын Шульц (студзень 2012 — студзень 2017)
- Антоніа Таяні (з студзеня 2017)
Дэпутаты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утрыманьне дэпутатаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2024 год кожны дэпутат Эўрапарлямэнту атрымліваў:
- 8000 эўра штомесячнага заробку;
- 350 эўра за кожны дзень прыходу ў парлямэнт пад расьпіску;
- 30 000 эўра штомесяц на заробкі памагатых;
- 5000 эўра за месяц на ўтрыманьне прадстаўнічай сядзібы ў краіне абраньня;
- 4000 эўра на месяц для прасоўваньня сваёй працы ў парлямэнце;
- 10 000 эўра на месяц для прыводу выбарцаў у парлямэнт для разуменьня імі працы дэпутата[1].
Агулам штомесячныя выдаткі маглі даходзіць да 57 000 эўра на дэпутата, які за штодзённы прыход у Эўрапарлямэнт мог атрымаць яшчэ да 10 500 эўра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кіпрскі тыктокер стаў дэпутатам Еўрапарламента і расказаў пра свой шалёны заробак // Партал «Наша ніва», 9 ліпеня 2024 г. Праверана 12 ліпеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |