Карл Бэнц
Карл Фрыдрых Бэнц | |
Karl Friedrich Michael Benz | |
![]() | |
Род дзейнасьці | вынаходнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 лістапада 1844 |
Месца нараджэньня | Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ, Нямеччына |
Дата сьмерці | 4 красавіка 1929 (84 гады) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | інжынэр, вынаходнік |
Дзеці | Рыхард Бэнц[d] і Eugen Benz[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Карл Фрыдрых Бэнц (па-нямецку: Karl Friedrich Michael Benz; 25 лістапада, 1844, Мульбург, цяпер прадмесьце Карльсруэ — 4 красавіка, 1929) — нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў, якому традыцыйна надаецца першынства ў стварэньні бэнзінавага аўтамабіля. Іншыя сучасьнікі Бэнца, Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах, працавалі незалежна ад яго над тымі ж самымі задачамі, але Бэнц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі зьвязаныя з усімі працэсамі пры ўнутраным спальваньні ў рухавіку аўтамабіля. У 1886 годзе Карл Бэнц атрымаў патэнт на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у 1878 годзе.
У 1885 годзе Бэнц сканструяваў Motorwagen, першы камэрцыйны аўтамабіль з чатырохтактавым бензінавым рухавіком адмысловай канструкцыі. Гэта быў трохкалёсны аўтамабіль з прывадам на пярэдняе кола, у якім пасажыры і рухавік разьмяшчаліся з задняга боку. Цяпер такі аўтамабіль завецца Tri-Car.
Сярод іншых рэчаў, якія даў чалавецтву Бэнц, можна назваць сыстэму кантролю хуткасьці — паскаральнік, сыстэма іскравога запальваньня ад гальванічнага элемэнту, сьвечка запальваньня, сыстэма счапленьня, каробка перадач, сыстэма вадкаснага ахаладжэньня, карбюратар.
У 1893 годзе Карл Бэнц прапанаваў новую мадэль каробкі перадач у мадэлі «Вікторыя». Гэтая мадэль была распрацаваная для двух пасажыраў і прадавалася па зьніжаным кошце, каб дапамагчы запуску масавай вытворчасьці аўтамабіляў.
У 1896 годзе Карл Бэнц распрацаваў і запатэнтаваў першы рухавік унутранага спальваньня з гарызантальным разьмяшчэньнем поршняў. Гэтая распрацоўка па сёньняшні дзень ужываецца ў некаторых рухавіках вялікай магутнасьці (для гоначных аўтамабіляў).
Бэнц заснаваў кампанію Benz Company, якая была папярэдніцай кампаніяў Daimler-Benz, Mercedes-Benz, і DaimlerChrysler. Перад сьмерцю гэты чалавек застаў пераварот у вытворчасьці аўтамабіляў у 1920-я гады, які фактычна адбыўся дзякуючы ягоным вынаходніцтвам.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #118509225 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.