Ціхан Баран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ці́хан Максі́мавіч Бара́н (4 красавіка 1932, в. Байкі Косаўскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 22 студзеня 1944, Трэці Райх) — беларускі падпольнік, партызан, які паўтарыў подзьвіг братоў Цубаў[1] й Івана Сусаніна[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся і жыў у вёсцы Байкі (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці). Бацька — Максім Іванавіч, маці — Дар’я Іванаўна; акрамя Ціхана, мелі яшчэ трох сыноў і дзьвюх дачок.

У 1940 року Ціхан Баран пад уплывам свайго дзядзькі Лявона, за польскім часам чальца КПЗБ, уступіў у піянэры, а ягоныя старэйшыя браты сталі камсамольцамі. Усе разам яны займаліся арганізацыяй антыфашысцкага падпольля на Ружаншчыне. Узімку 1942 у выкапанай ля іхняга дому зямлянцы пачала дзейнічаць партызанская друкарня. Неўзабаве гэтае месца стала штабам па кіраўніцтве партызанскім рухам; амаль рок тут жылі Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч, кіраўнікі антыфашысцкага камітэту барацьбы з акупантамі.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле афіцыйнае савецкае вэрсіі, у чэрвені 1943 року нацысты даведаліся пра існаваньне друкарні, аднак дакладнага месцазнаходжаньня яе высьветліць ня здолелі. Пасьля хвалі арыштаў падпольшчыкаў сям’я Баранаў вырашыла сыходзіць у лес. Ціхан Баран стаў сувязным у партызанскім атрадзе імя С. М. Кірава. 22 студзеня 1944, знаходзячыся на заданьні ў роднай вёсцы Байкі[3], быў схоплены гітлераўцамі. Даведаўшыся, што ён партызан, нацысты загадалі Ціхану адвесьці іх у атрад[2]. Аднак хлапец доўга вадзіў іх па лесе, урэшце рэшт завёўшы ў балота. Ціхан Баран быў застрэлены, аднак і зь нямецкага атраду нібыта здолеў уратавацца толькі адзін чалавек[4].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На доме, дзе жыла сям’я Баранаў, усталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Ціхана Барана. Ягонае імя носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 10. Беларусь у гады Другой сусьветнай вайны gendocs.ru Праверана 3 красавіка 2012 г.
  2. ^ а б Сям’я патрыётаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 193.
  3. ^ паводле іншых зьвестак, хварэў і таму стала жыў у вёсцы
  4. ^ Пераказ: Дачка Марыйка — Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку Слово.ws Праверана 3 красавіка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сям’я патрыётаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 192—194.