Перайсьці да зьместу

Оскар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оскар
Арыгінальная назва па-ангельску: Academy Awards
Краіна
Тып група ўзнагародаў[d]
Дата заснаваньня 1929[1]

«О́скар» (па-ангельску: Oscar) — штогадовая прэмія Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва. Гэта самая прэстыжная кінэматаграфічная ўзнагарода ЗША. Цырымонія ўручэньня «Оскараў» трансьлюецца ў дзясятках краінаў у прамым этэры. У адрозьненьне ад большасьці кінафэстаў, «Оскары» ўручаюцца па выніках усеагульнага галасаваньня чальцоў Акадэміі, а не па выбары журы. Такая дэмакратычнасьць прынесла гэтай кінапрэміі заслужаную папулярнасьць. Заснаваная ў 1929 годзе адным з уладальнікаў кампаніі MGM Лазарам Маерам. Ад 2001 году цырымонія праходзіць у Галівудзкім тэатры Dolby.

У 1985 годзе ўзнагароду найлепшаму рэжысэру атрымаў Сыдні Полак за фільм «З Афрыкі». У 1992 годзе прэмію за найлепшы фільм на замежнай мове атрымала стужка «Індакітай». У 1993 годзе ўзнагароду атрымаў Аль Пачына за ролю ў фільме «Водар жанчыны». Актор Кевін Спэйсі двойчы атрымліваў узнагароду: у 1995 годзе за ролю другога пляну ў фільме «Падазроныя асобы», а ў 1999 годзе за галоўную ролю ў фільме «Прыгажосьць па-амэрыканску».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]