Перайсьці да зьместу

Гетман польны літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палявы гетман літоўскі»)

Гетман польны літоўскі[1], таксама палявы гетман літоўскі[2] — адзін з найвышэйшых урадаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Гетман польны падпарадкоўваўся беспасярэдне гетману вялікаму літоўскаму. Аднак у мірны час, калі гетман вялікі займаўся арганізацыйнымі справамі й бараніў інтарэсы войска, тым часам гетман польны кіраваў малымі аддзеламі, ахоўваў дзяржаўную мяжу збольшага на ўсходзе; на час адсутнасьці гетмана вялікага выконваў ягоныя абавязкі.

Раман Сангушка
Вінцэнт Корвін-Гасеўскі
Рыгор Агінскі
Гетманы польныя літоўскія
Год прыняцьця
ўраду
Год складаньня
ўраду
альбо сьмерці
Асоба
? — 25.6.1520 11.3.1523 — ? Юры Мікалаевіч Радзівіл (дворны)
? — 10.4.1535 да 16.8.1540 Андрэй Якубавіч Неміровіч (дворны)
1541 1561 вакансія. У 1552 спраўцай «ротаў наёмных» выступаў маршалак гаспадарскі Васіль Каленікавіч Тышкевіч
20.11.1561 8.3.1566 Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (дворны)
26.2.1567 12.5.1571 князь Раман Фёдаравіч Сангушка (дворны; 6.3 — 23.4.1570 спраўцай быў падстолі вялікі літоўскі Андрэй Хадкевіч)
1571 1572 вакансія
10.5.1572 18.4.1589 князь Крыштап Мікалай Радзівіл (дворны, з 1579 польны)
1589 1601 вакансія
27.4.1601 да 26.3.1605 Ян Караль Хадкевіч
1605 1615 вакансія
7.4.1615 1.1.1635 князь Крыштап Радзівіл
14.1.1635 18.4.1646 Януш Кішка
18.4.1646 17.6.1654 князь Януш Радзівіл
18.6.1654 29.11.1662 Вінцэнт Аляксандар Корвін-Гасеўскі
1662 1663 вакансія. Ян Сапега на Кодні прызначаны да 12.1663, але адмовіўся з-за хваробы.
4.9.1663 3?.1.1667 Міхал Казімер Пац
3.1.1667 14.9.1668 Уладзіслаў Валовіч
15.9/11.1668 14.11.1680 князь Міхал Казімер Радзівіл
23.1.1681 15.2.1683 Казімер Ян Сапега
8.11.1683 24.2.1684 князь Ян Яцэк Агінскі
1684 1685 вакансія
10.5.1685 8.10.1701 Юзэф Багуслаў Слушка
16.1.1702 27.11.1703 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
1703 1703 князь Людвік Канстантын Пацей (намінаваны, але пад націскам Агінскіх вымушаны сыйсьці)
27.11.1703 17.10.1709 князь Рыгор Антоні Агінскі
6-8.1707 1709 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (паўторна)
? — 22.3.1710 1710 князь Юры Геранім Крышпін-Кіршынштэйн (намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім)
22.10.1709 28.10.1709 Людвік Канстантын Пацей
5.11.1709 2.8.1728 Станіслаў Міхал Эрнэст Дэнгаф
1728 1735 вакансія
9.11.1735 5.10.1744 князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
5.10.1744 8.10.1762 князь Міхал Юзэф Масальскі
8.10.1762 13.9.1775 князь Аляксандар Міхал Сапега
13.9.1775 12.12.1780 Юзэф Сыльвэстар Сасноўскі
16.12.1780 13.9.1791 Людвік Скумін-Тышкевіч
25.6.1792 7.1793 Сымон Марцін Касакоўскі
14.6.1793 9.5.1794 Юзэф Забела
  1. ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 531.
  2. ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 526.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
  • Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.