Мадзі Ўотэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мадзьдзі Ўотэрс»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мадзьдзі Ўотэрс
McKinley Morganfield
Muddy Waters.jpg
Дата нараджэньня 4 красавіка 1915
Месца нараджэньня Rolling Fork[d], Місысыпі, ЗША
Дата сьмерці 30 красавіка 1983
Месца сьмерці Westmont[d], DuPage County[d], Іліной, ЗША
Прычына сьмерці сардэчная няздатнасьць
Занятак сьпявак, гітарыст, аўтар песень
Гады дзейнасьці 19151983
Жанры блюз
Інструмэнты гітара, губны гармонік і голас
Псэўданімы Muddy Waters
Лэйблы Testament
Chess
Aristocrat
Дзеці Mud Morganfield[d] і Big Bill Morganfield[d]
Узнагароды
Сайт www.MuddyWaters.com

Мадзьдзі Ўотэрс (па-ангельску: Muddy Waters, сапраўднае імя McKinley Morganfield; 4 красавіка 191530 красавіка 1983) — уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкаскай школы блюзу. Яго візытнай карткай стала выпушчаная ў 1948 годзе кампазыцыя «Rollin’ Stone», якая дала назву гурту The Rolling Stones і часопісу Rolling Stone. Ўотэрс ледзь ня першым распазнаў талент Чака Бэры і дапамог яму займець кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй. Адным зь першых стаў выкарыстоўваць электрагітару. Падводзячы вынікі 20 стагодзьдзя, часопіс Rolling Stone улучыў яго ў дваццатку найвялікшых музыкаў у гісторыі рок-н-ролу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мадзі Ўотэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў