Гіт Лэджэр
Гіт Лэджэр | |
| Heath Ledger | |
| Імя пры нараджэньні | Гіткліф Эндру Лэджэр |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 4 красавіка 1979 |
| Месца нараджэньня | Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія |
| Дата сьмерці | 22 студзеня 2008 (28 гадоў) |
| Месца сьмерці | Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША |
| Прычына сьмерці | атручаньне лекамі[d][1][2][3] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор |
| Гады дзейнасьці | 1996—2008 |
| Жанры | баявік і мэлядрама |
| Бацька | Kim Ledger[d][4] |
| Маці | Sally Ramshaw[d][4] |
| Дзеці | Matilda Ledger[d][5] |
| Узнагароды | прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (22 лютага 2009) кінаўзнагарода MTV найлепшаму злодзею[d] (2009) Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2009) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (2009) прэмія «Сатурн» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2009) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d]
|
| IMDb | 0005132 |
| Подпіс | |
Гіт Лэ́джэр (па-ангельску: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Пэрт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія — 22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — аўстралійскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну (2008).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гіткліф Эндру Лэджэр нарадзіўся ў горадзе Пэрце (Заходняя Аўстралія). Маці — Сэлі Лэджэр Бэл, настаўніца францускай, ейныя продкі паходзяць з шатляндзкага клану Кэмпбэл; бацька — Кім Лэджэр, аўтагоньнік і горны інжынэр зь вядомай у Пэрце сям’і. Гіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў раману Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі разьвяліся, калі Гіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.
Падчас вучобы ў Гілфардзкай граматычнай школе для хлопчыкаў, Гіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго гуляў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акторскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар у карысьць акторскай прафэсіі.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]22 студзеня 2008 году ў 15:31 Гіт Лэджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй нью-ёрскай кватэры на Мангэтане.
Выкрыцьцё не змагло ўсталяваць дакладны чыньнік сьмерці, таму спатрэбілася правесьці дадатковую таксыкалягічную экспэртызу, па выніках якой была абвешчаная афіцыйная прычына сьмерці Лэджэра — вострая інтаксыкацыя, выкліканая сумесным дзеяньнем болесуцішальных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязэпама, тэмазэпама, альпразалама і даксіламіна)[6].
Актор пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін зь Мішэль Ўільямз.
Цела актора было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 году ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Пэрце. Разьвітацца з Гітам Лэджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста актора Мішэль Ўільямз, а таксама акторка Кейт Бланшэт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://cityroom.blogs.nytimes.com/2008/02/06/heath-ledgers-death-is-ruled-an-accident/
- ↑ http://edition.cnn.com/2008/SHOWBIZ/Movies/02/06/heath.ledger/index.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20201019201805/http://www.today.com/id/23029566
- 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ https://revistamonet.globo.com/Celebridades/noticia/2021/03/filha-de-heath-ledger-herdou-uma-das-principais-paixoes-do-ator-revela-revista.html
- ↑ Актер Хит Леджер умер от случайной передозировки лекарств — экспертиза (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гіт Лэджэр (анг.) на сайце IMDb