27 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
27 лістапа́да — 332-і дзень году (331-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 35 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1095 — на сынодзе ў Клермоне папа Урбан II абвясьціў Сьвятую вайну супраць ісламу на Сьвятой зямлі, што стала ўвядзеньнем Першага крыжовага паходу
- 1582 — 18-гадовы Ўільям Шэксьпір ажаніўся з 26-гадовай Ганьне Гэтвэй
- 1654 — расейскія войскі захапілі Віцебск
- 1815 — зацьверджаная Канстытуцыя Каралеўства Польскага
- 1859 — у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя
- 1895 — Альфрэд Нобэль заснаваў у сваім тэстаманце прэмію, якая ўпершыню была ўручана 10 сьнежня 1910
- 1896 — У Франкфурце-на-Майне адбылася прэм’ера сымфанічнай паэмы Рыхарда Штраўса Also sprach Zarathustra (Гэтак казаў Заратустра)
- 1920 — пачалося Слуцкае паўстаньне ў абарону незалежнасьці Беларусі
- 1983 — Калюмбійскі Боінг 747 разьбіўся каля мадрыдскага аэрапорта Барахас, загінула 183 чалавекі
- 1989 — Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Летувы, Латвіі і Эстоніі
- 1996 — у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
- 2000 — Сэрбія і Чарнагорыя ўступілі ў АБСЭ
- 2001 — тэлескоп «Габл» выявіў на плянэце Асырыс вадародную атмасфэру
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1127 — Сяоцун, кітайскі імпэратар
- 1380 — Фэрдынанд I, кароль Арагоніі
- 1654 — Фрыдрых Рудольф Людвіг фон Канітц, дыплямат і нямецкі пісьменьнік
- 1669 — Караль Станіслаў Радзівіл, канцлер вялікі літоўскі
- 1701 — Андэрс Цэльсіюс, швэдзкі астраном
- 1715 — Філіп дэ Наіль, францускі маршал
- 1759 — Франц Кромэр, чэскі кампазытар
- 1765 — Гюнтэр Хайнрых фон Бэрг, нямецкі палітык і пісьменьнік
- 1874 — Хаім Вайцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, народжаны ў Беларусі
- 1890 — Юзаф Альшына-Вільчынскі, польскі вайсковец
- 1900 — Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1903 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
- 1921 — Уладзімер Тарасевіч, каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец, біскуп, доктар багаслоўя, доктар тэалёгіі
- 1929 — Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, перакладнік, выдавец
- 1940 — Брус Лі (Лі Юны Фан), кінаактор, майстар усходніх адзінаборстваў
- 1947 — Эдуард Белагураў, беларускі мастак
- 1947 — Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст
- 1960 — Юлія Цімашэнка, украінскі палітык
- 1961 — Кацярына Андрэева, расейская тэлевядучая
- 1981 — Мэт’ю Тэйлар, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1592 — Юган III, швэдзкі кароль з 1568 году
- 1895 — Аляксандар Дзюма, францускі пісьменьнік
- 1932 — Дамінік Сямашка, беларускі й летувіскі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1937 — Піліп Мядзьведзь, савецкі чэкіст, дзяржаўны дзяяч
- 1938 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1944 — Леанід Мандэльштам, савецкі фізык, акадэмік АН СССР
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусь — Дзень герояў. У 1920 годзе Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўвалі двух сьвятых — Юстыніяна і Піліпа. Юстыніяна лічылі збаўцам ад бясплоднасьці. Таму на абразах ён намаляваны зь дзіцём на руках. Такія абразы заўсёды былі ў дамах бязьдзетных гаспадароў. Што да Піліпа, дык лічылася, што ён — «дзеці адзявае»
- Міжнародны «дзень без пакупак»
27 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў