Брус Лі
Брус Лі | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1940[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 ліпеня 1973[5][2][3][…] (32 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | набраканьне мозгу[d][7] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, тэлеактор, кінаактор, пісьменьнік, кінапрадусар, сцэнарыст, актор, майстар баявых мастацтваў, каскадэр, каардынатар штукаў, рэжысэр |
Навуковая сфэра | актор, кінарэжысэр, майстар баявых мастацтваў[d], філёзаф, кінасцэнарыст[d] і кінапрадусар |
Псэўданімы | 李元鑒[10] |
Бацька | Лі Хойчэнь[d][11] |
Маці | Грэйс Хо[d] |
Дзеці | Брэндан Лі[d][12] і Шэнан Лі[d] |
Узнагароды | |
Сайт | brucelee.com (анг.) |
Подпіс | |
Брус Лі (па-кітайску: 李小龍), пры нараджэньні Лі Цзунь-фань (трад-кіт. 李振藩; 27 лістапада 1940, Сан-Францыска, ЗША — 20 ліпеня 1973, Каўлюн, Брытанскі Ганконг) — ганконска-амэрыканскі барацьбіт, актор. Заснавальнік гібрыднага баявога мастацтва джыткундо, якое праклала шлях сучасным зьмяшаным баявым мастацтвам. Брус Лі стаў папулярызатарам усходняй культуры на Захадзе.
Пачаў здымацца ў ганконскіх фільмах зь дзяцінства. Займаўся вінь-чунем, тайцзыцюанем, боксам ды вулічнымі бойкамі. У 1959 року пераехаў у Сіэтл. У 1961 паступіў у Вашынгонскі ўнівэрсытэт. У гэты час адкрыў уласную школу баявых мастацтваў у Сіэтле. Па пераезьдзе ў Лос-Анджэлес навучаў між іншых Чака Норыса, Шэран Тэйт і Карыма Абдул-Джабара. Ганконскія і галівудзкія фільмы 1970-х, у якіх здымаўся Брус Лі, узьнялі на новы ўзровень папулярнасьці ганконскія баевікі і прыцягнулі ўвагу да кітайскіх баявых мастацтваў. Пяць найбольш знакавых фільмаў таго пэрыяду: Вялікі бос (1971) і Кулак лютасьці (1972) рэжысэра Ло Вэя; Шлях цмока (1972) ўласнага рэжысэрства; Выхад цмока (1973) і Гульня сьмерці (1978) супольнай ганконска-галівудзкай вытворчасьці.
На аснове засвоеных вінь-чуню, тайцзы, боксу і вулічных боек стварыў уласную баявую філязофію пад назвай джыткундо («шлях перахопвальнага кулака»).
Памёр у 32-гадовым веку, аднак і па сьмерці застаецца ўплывовай асобай у сучасных адзінаборствах (дзюдо, каратэ, мяшаных ды боксе), а таксама ў поп-культуры (фільмах, тэлевізіі, коміксах, анімацыі і відэагульнях). Часопіс Time назваў Бруса Лі адной з 100 найбольш уплывовых асобаў XX стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bruce Lee
- ^ а б Augustyn A. Bruce Lee // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Bruce Lee // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Obamacare Thrives In San Francisco's Chinatown (анг.) — NPR, 2014.
- ^ Bruce Lee anniversary (анг.) — The Hindu, 2008.
- ^ http://www.hollywoodreporter.com/news/proposed-bruce-lee-museum-shelved-205740
- ^ People (анг.) — ISSN 0301-5645
- ^ Bruce Lee and his Seattle roots — A retrospective comes to the Wing (анг.) — Northwest Asian Weekly, 2014.
- ^ Alumni of the Century from J Through O (анг.) — University of Washington.
- ^ http://fsggwj.fszx.gov.cn/index.php?ac=article&at=read&did=294
- ^ 人物誌:抱打不平被迫退學 (кіт. трад.) — 蘋果日報, 2010.
- ^ Bruce Lee's legacy leaves a family divided (анг.) — SCMP, 2013.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя Бруса Лі (анг.)
- Bruce Lee на AllMovie
- Bruce Lee у Hong Kong Movie Database
- Bruce Lee (анг.) на сайце IMDb
- Брус Лі на сайце «Discogs» (анг.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Сан-Францыска
- Памерлі 20 ліпеня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Брытанскім Ганконгу
- Пахаваныя ў Сіетле
- Акторы ЗША
- Літаратары ЗША
- Філёзафы ЗША
- Сцэнарысты ЗША
- Ганконскія акторы
- Атэісты ЗША
- Эмігранты ЗША
- Ганконскія імігранты
- Ахвяры няшчасных выпадкаў у Ганконгу
- Джыткундаісты ЗША
- Кінаакторы ЗША
- Майстры баявых мастацтваў ЗША
- Тэлеакторы ЗША
- Каскадэры ЗША
- Віньчуністы ЗША
- Кітайскія атэісты
- Памерлі ад набраканьня мозгу
- Ганконскія кінарэжысэры
- Ганконскія кінапрадусары
- Ганконскія кінаакторы
- Ганконскія тэлеакторы
- Ганконскія майстры баявых мастацтваў
- Ганконскія філёзафы
- Ганконскія сцэнарысты
- Ганконскія каскадэры
- Заснавальнікі школаў баявых мастацтваў
- Выпускнікі Вашынгтонскага ўнівэрсытэту