Андэрс Цэльсіюс
Андэрс Цэльсіюс | |
| Anders Celsius | |
| Дата нараджэньня | 27 лістапада (8 сьнежня) 1701[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 25 красавіка (6 траўня) 1744[1][2][6][…] (42 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | сухоты[7] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Упсальскі ўнівэрсытэт |
| Занятак | астраном, фізык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік, хімік, мэтэароляг |
| Навуковая сфэра | астраном, матэматык, мэтэароляг, геоляг |
| Месца працы | Упсальскі ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | Вынаходнік шкалы вымярэньня тэмпэратуры |
| Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d] і Royal Society of Sciences in Uppsala[d] |
| Навуковы кіраўнік | Eric Burman[d][8] |
| Вучні | Юган Готшальк Валерыюс[d], Якаб Гадалін[d][9] і Пер Кальм[d][9] |
| Бацька | Nils Celsius[d] |
| Маці | Gunilla Maria Spole[d][10] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Андэрс Цэльсіюс (па-швэдзку: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швэцыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швэцыя) — швэдзкі астраном і матэматык, геоляг і мэтэароляг. Прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы вынаходніцтву тэрмомэтру са стаградуснай шкалою вымярэньня, якая атрымала яго імя. Выкарыстоўваецца ў большасьці краінаў сьвету. Сам навуковец называў сваё вынаходніцтва прыладай, якая дазваляе ўбачыць, «у якой ступені цяплее, або халаднее ў пакоі». Спачатку Цэльсіюс вызначыў пункт кіпеньня вады як 0 градусаў, а пункт раставаньня лёду як 100 градусаў. Пасьля сьмерці Андэрса шкалу ў 1744 року «перакуліў» Карл Лінэй. Адгэтуль тэмпэратура плаўленьня лёду — 0 градусаў, а тэмпэратура кіпеньня — 100 градусаў.

Акрамя таго, навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэньне паўночных зямель, у прыватнасьці ён удзельнічаў у ляпляндзкай экспэдыцыі (1736—1737) па вымярэньні мэрыдыяну. Аналягічная экспэдыцыя была потым арганізавана на экватар. Параўнаньне вынікаў дасьледаваньня пацьвердзіла разьлікі й здагадкі Ньютана пра тое, што Зямля мае форму эліпсоіду, пляскатага ля палюсоў.
У 1741 року заснаваў Упсальскую астранамічную абсэрваторыю. Даволі дакладна вымерыў яркасьць 300 зорак, выкарыстоўваючы сыстэму аднолькавых шкляных пласьцін, якія паглынаюць сьвятло.
Андэрс Цэльсіюс памёр ад сухотаў у 1744 року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Anders Celsius (шв.) — 1917.
- 1 2 Anders Celsius // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ↑ Anders Celsius // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Anders Celsius // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- 1 2 Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/2 (1741-1776), bildid: C0004348_00022
- ↑ https://www.astro.uu.se/history/Celsius_eng.html
- ↑ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- 1 2 Biografiskt lexikon för Finland (шв.) — SLS.
- ↑ Geni.com (мн.) — 2006.