Кацярына Андрэева
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Андрэева.
Кацярына Андрэева | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1961 (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Грамадзянства | Расея Расея Расея |
Альма-матэр | Маскоўскі дзяржаўны абласны ўнівэрсытэт і Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўнівэрсытэт |
Занятак | тэлевядучая |
Узнагароды | ![]() |
IMDb | ID nm5022167 |
Кацяры́на Сярге́еўна Андрэ́ева (нар. 27 лістапада 1961[1], Масква) — вядучая інфармацыйнай праграмы «Час» на Першым канале.
У 1990 годзе скончыла Маскоўскі Пэдагагічны інстытут ім. Крупскай, вучылася на вячэрнім аддзяленьні Ўсесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута (УЮЗІ). Працавала ў Генэральнай пракуратуры, у сьледчым кіраваньні, курыравала складаныя крымінагенныя зоны: Краснадарскі край, Стаўрапольле.
У 1990 годзе паступіла на курсы для працаўнікоў радыё і тэлебачаньня. У «школе дыктараў» вучылася ў Ігара Кірылава. У 1991 годзе пачала працаваць на тэлебачаньні.

У Дырэкцыі Інфармацыйных праграмаў з 1994 году. Упершыню выйшла ў этэр у 1995 годзе. З 1998 году — сталая вядучая праграмы «Час». У сярэдзіне жніўня 2009 году стала вядома, што Кацярына Андрэева адхілена ад этэру. Да канца жніўня гэтага ж году вядучая лічылася ў адпачынку.[2]
Замужам (муж — бізнэсмэн), дачка Натальля — выпускніца МДІМА.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ордэн Сяброўства (2006 год)[3]
- Ляўрэат ТЭФІ ў намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» (2007 год)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кацярына Андрэева на сайце peoples.ru(рас.)
- Яндэкс. Прэс-партрэты: Андрэева Кацярына(рас.)
- Радыёстанцыя «Эхо Москвы» / Андрэева Кацярына(рас.)
Кацярына Андрэева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў