Перайсьці да зьместу

Арагон (каралеўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арагонія»)
Арагон
лац. Regnum Aragoniae
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус колішняя дзяржава[d]
Уваходзіць у Арагонская карона[d] і Гішпанія
Адміністрацыйны цэнтар Хака[d], Уэска[d] і Сарагоса[d]
Найбольшы горад Сарагоса
Іншыя буйныя гарады Барсэлёна, Валенсія
Дата ўтварэньня 1035
Дата скасаваньня 1707
Кароль Фэрдынанд Каталік і інш.
Афіцыйныя мовы Латынь
Мовы ва ўжытку Лаціна, арабская мова
Месцазнаходжаньне Арагону
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Карале́ўства Араго́н (лац. Regnum Aragoniae, гішп. Reino de Aragon, кат. Regne d'Arago) — колішняе каталіцкае каралеўства на ўсходзе Пірэнэйскага паўвострава, штой існавала ў 1035—1707 гадах на тэрыторыі сучаснай Гішпаніі й Францыі. У розны час складалася з гістарычных вобласьцяў Арагон, Каталёнія, Валенсія й Русільён. З 1707 году Арагон стаў часткай Гішпаніі. Сталіцай каралеўства была Сарагоса. Ядро будучага каралеўства складала акруга Арагон, якая існавала з 802 году і знаходзілася ў залежнасьці ад каралеўства Памплёны (Навара). Пасьля спыненьня мясцовай дынастыі ў 943 годзе Арагон быў уключаны ў склад Навары, кароль якой Гарсія Першы Сьвяты ажаніўся са спадчыньніцай акругі. Каралі Навары насілі тытулы графаў Арагона да 1035 году, калі ўладаньні караля Сьвятога Вялікага былі падзелены. Арагон быў вылучаны ў асобнае каралеўства, якое дасталася незаконнаму сыну Сьвятога, Раміра.

Ужо пры Раміры пачалося пашырэньне Арагону. Пасьля сьмерці ў 1045 годзе яго брата Гансаля Сьвятога ягоныя ўладаньні, графствы Сабрарбэ й Рыбагорсу атрымаў у спадчыну Раміра. У 1076 годзе яго сын Санча Рамірэс быў выбраны таксама каралём Навары, якая заставалася ў складзе Арагона на правах асабістай уніі да 1134 году.

У 1150 годзе кароль Раміра II Манах выдаў замуж сваю дачку й спадчыньніцу Пэтранілу за графа Барселоны Раймана Берэнгера IV. Іх сын, Альфонса II у 1164 годзе атрымаў у спадчыну арагонскую карону, у склад якой цяпер увайшла таксама большая частка Каталёніі. У 1172 годзе да Арагона было далучана графства Русільён. У 1229—1235 гадах былі заваяваны ў маўраў Балеарскія астравы, дзе ў 1276 годзе ўтварылася залежнае каралям Арагона каралеўства Мальёрка, ізноў заваяванае Арагонам у 1344—1349 гадах. У 1238 годзе была заваявана Валенсія, пасьля чаго да тытулатуры каралёў Арагона дадаўся яшчэ й тытул «кароль Валенсіі». У 1282—1302 гадах каралі Арагона замацаваліся ў Сыцыліі, дзе было ўтворана васальнае каралеўства Сыцылія, якое пазьней ізноў ўвайшло ў склад Арагона, у 1326 годзе — на Сардыніі, а ў 1442 годзе — у Нэапалітанскім каралеўстве.

Пасьля шлюбу караля Фэрдынанда Каталіка й Ізабэлі Кастыльскай Кастылія й Арагон былі да 1516 году аб’яднаны ў каралеўства Гішпанія. Тытул караля Арагона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Гішпаніі да 1707 году, калі ён канчаткова зьнік.