Сябры (гурт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сябры
Братья фест Концерт 2010.jpg
Інфармацыя
Гады 1974 — цяпер
Адкуль Менск, Беларусь
Мова беларуская
расейская
украінская
Жанр фольк-поп
Выдавец Мэлёдыя
Афіцыйная старонка http://syabry.com

«Сябры» — вакальна-інструмэнтальны ансамбль пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі, створаны ў 1974 годзе. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песьнях «Вы шуміце, бярозы», «Алеся», «Полька беларуская» і шматлікіх іншых.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычны эстрадны калектыў «Сябры» быў створаны ў 1972 годзе пры Гомельскай філярмоніі. Афіцыйна годам утварэньня лічыцца 1974 год, пры гэтым назва ансамблю зьявілася яшчэ ў 1973 годзе. Улетку 1975 году кіраўніцтва калектывам было прапанаванае Валянціну Бадзьяраву. Кіраўніцтва калектывам ён прыняў толькі з 1976 году, неўзабаве музычны калектыў «Сябры» атрымаў статус вакальна-інструмэнтальнага ансамблю і папоўніўся музыкам Мікалаем Падгорным зь Ленінграду і салістам-тэнарам Віталем Чырвоным з Адэсы.

У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка зьмяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву. У гэтым жа годзе калектыў зь песьняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстывалю «Песьня-81»[1].

Адной з усенародна вядомых песьняў калектыву стала «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазытар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Словы песьні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам Гілевічам[2]. Увосень 1993 году падчас гастроляў у ЗША гурт «Сябры» выканаў песьню «Полька беларуская» на словы Леаніда Дранько-Майсюка і музыку Ігара Лучанка[3].

Ансамбль вядомы шматлікім слухачам па песьнях: «Вы шуміце, бярозы», «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька беларуская», «Піце піва, мужыкі», «Алеся», «Перажывем» і многіх іншых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ syabry.com — Творческий путь. Биография ансамбля(рас.)
  2. ^ История песни «Вы шумите, берёзы!»
  3. ^ Міхась Шавыркін. Полька беларуская // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 1997. — № 32 (23133). — С. 8. — ISSN 1990-763x.