Перайсьці да зьместу

Арсен Насонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арсен Мікалаевіч Насонаў
Арсений Николаевич Насонов
Дата нараджэньня 15 (27) жніўня 1898
Месца нараджэньня Эўпаторыя, Таўрыцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 красавіка 1965(1965-04-23)[1] (66 гадоў)
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя, археаграфія, крыніцазнаўства, гістарычная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, места Эўпаторыя — 23 красавіка 1965) — расейскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).

Скончыў у 1922 Петраградзкі ўнівэрсытэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалягічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі фэадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.

Выявіў і дасьледаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў зь летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэньне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, дасьледаваў Полацкую, Тураўскую, Берасьцейскую землі. Паводле ягоных меркаваньняў, Летува ў 12 ст. разьмяшчалася на суседзтве зь Менскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фармаваньня і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка зь Кіевам, а таксама выказаў меркаваньне пра мясцовае паходжаньне першага полацкага князя Рагвалода.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  1. ^ Насонов Арсений Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.