Чэзарэ Павэзэ
| Чэзарэ Павэзэ | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 9 верасьня 1908[1][2][3][…] |
| Памёр | 27 жніўня 1950[4][1][2][…] (41 год) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | мовазнавец, пісьменьнік, перакладнік, літаратурны рэдактар, сцэнарыст, літаратурны крытык, журналіст, біёграф, паэт |
| Жанр | паэзія |
| Мова | італьянская мова[6][7] і ангельская[6] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Чэзарэ Павэзэ (9 верасьня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя. Нарадзіўся ў Санта Стэфана Бэльба, у правінцыі Кунэо і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыцьцё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Дасьледнік і мысьляр зь левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыцьцё самагубствам у 42-гадовым узросьце.
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павэзэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосьці пачаў займацца ангельскамоўнай літаратурай, скончыў навучаньне ва ўнівэрсытэце дыплёмнай працай, прысьвечанай паэзіі Ўолта Ўітмэна. Перакладаў амэрыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнэра, Джойса і Дыкенза.
Супрацоўнічаў пры стварэньні «Амэрыканскай анталёгіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліё Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачаньні ў антыфашызьме і правёў за кратамі амаль год. Пасьля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцьці і палітычнае расчараваньне прывялі яго да самагубства празь перадазыроўку барбітуратаў. Ягоны блізкі сябар пісьменьнік Давідэ Ляёлё апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзыстэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыцьцё п’емонцкага пісьменьніка.
Верш Павэзэ пераклала на беларускую мову Аксана Данільчык[8].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Lavorare stanca («Праца стамляе»), 1936
- Il Compagno («Таварыш»), 1947
- Dialoghi con Leucò («Дыялёгі з Леўко»), 1947
- La luna e i falò (Месяц і вогнішча), 1950
- Il mestiere di vivere: Diario 1935—1950 («Справа жыцьця: Дзёньнікі 1935—1950»), 1952
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Cesare Pavese // filmportal.de — 2005.
- ↑ Cesare Pavese // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- 1 2 Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Pavese, Cesare, 1908-1950 // CONOR.SI
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
